Аўто

Беларусы застануцца без новых Volkswagen? 

Днямі расійскім дылерам Volkswagen паведамілі, што кампанія не будзе аднаўляць вытворчасць аўтамабіляў у Расіі ў найбліжэйшай будучыні. «Наша Ніва» разбіралася, як гэта закране беларускі аўтамабільны рынак. 

Фота: Volkswagen

Аўтамабілі маркі VW на сталай аснове ўваходзяць у топ-3 самых прадаваных новых аўто ў краіне. Летась у Беларусі дылеры прадалі 4654 аўтамабілі нямецкай маркі, пры гэтым амаль усе з іх былі вырабленыя на заводах у Расіі. Праз вайну і санкцыі беларускія аўтамабілісты сутыкнуліся з сітуацыяй, калі цэны на новыя аўтамабілі растуць, а выбар змяншаецца. 

На бягучы момант беларускія дылеры распрадаюць рэшткі машын, якія былі закуплены раней. Сярод дасяжных — VW Polo, VW Taos, VW Tiguan. Усе тры мадэлі выпускалі на заводах у РФ. Апроч гэтых аўто, ахвотныя маюць магчымасць замовіць Touareg і Multivan, гэтыя мадэлі імпартуюць з Еўропы.

Суразмоўца «Нашай Нівы» з шэрагу прадстаўнікоў дылераў VW у Беларусі пацвердзіў, што новых паставак машын з Расіі ўжо дакладна не будзе. На яго думку, такая сітуацыя працягнецца мінімум да канца года. 

«Практычна ўсе аўтамабілі VW, якія прадавалі дылеры, былі расійскай вытворчасці цяпер гэтых машын мы дакладна не пабачым бліжэйшым часам. Дылеры гатовы імпартаваць машыны з ЕС, але зараз мы можам рабіць гэта толькі ў дачыненні да тых мадэляў, на якія атрыманы сертыфікаты. Для імпарту новых мадэляў, трэба праходзіць працяглую і вельмі дарагую працэдуру сертыфікацыі», — адзначае суразмоўца. 

На яго думку, каб беларусы не засталіся без новых аўто, а цэны на тыя, што будуць імпартавацца з ЕС, былі канкурэнтназдольнымі, нашаму рынку трэба адасобіцца ад расійскага на заканадаўчым узроўні.

«Наладжваць імпарт аўто з Еўропы праз Расію — гэта немагчыма і нават абсурдна. Нашай краіне варта перагледзець нарматыўныя акты, каб вырашыць пытанне з сертыфікацыяй новых аўто, а таксама са стаўкамі ўтылізацыйнага збору. Гэта б дазволіла дылерам гандляваць еўрапейскімі аўтамабілямі. 

Такія захады дапамаглі б краіне пазбегнуць дэфіцыту новых машын, а рынак тым часам мог бы вярнуцца на той жа шлях, што быў да ўваходу нашай краіны ў Мытны саюз», — мяркуе спецыяліст.

Праз знаходжанне Беларусі ў Мытным саюзе беларускія дылеры ў большасці сваей былі вымушаныя прадаваць аўтамабілі, вырабленыя на тэрыторыі саюза. Пры гэтым трэба разумець, што амаль усе заводы знаходзяцца на тэрыторыі РФ. Такім чынам каля 90% новых аўто, прадаваных у Беларусі, зроблены ў РФ. Нярэдка гэта мадэлі, якія былі распрацаваныя для краін трэцяга свету і не прадаваліся на рынках ЕС. У Беларусі ж, наадварот, не прадаваліся мадэлі, дасяжныя ў Еўропе. 

У Расіі занепакоены тым, каб не застацца без новых машын, і ўжо рабіліся крокі па зменах у заканадаўстве. Праз адсутнасць патрэбных кампанентаў, там зменшылі экалагічныя патрабаванні для аўто. Пазней дэпутаты выступалі з прапановай паменшыць мытныя пошліны на машыны, каб пазбегнуць дыфіцыту. 

Чытайце таксама:

«Цэны выраслі на 30—50%, новыя машыны практычна не пастаўляюць». Што адбываецца на аўтарынку

Эканомія складае тысячы даляраў. Купля і прыгон аўто з Еўропы і ЗША — што варта ведаць

«Лада» адновіць выхад. Будзе без АБС, падушак бяспекі і шклопад‘ёмнікаў

Каментары

«Падлік галасоў як сатанісцкі рытуал». Былы член камісіі расказаў, як у Беларусі фальсіфікуюць выбары8

«Падлік галасоў як сатанісцкі рытуал». Былы член камісіі расказаў, як у Беларусі фальсіфікуюць выбары

Усе навіны →
Усе навіны

На Філіпінах віцэ-прэзідэнтка адкрыта прыгразіла прэзідэнту і яго сям'і смерцю2

У беларускіх лясах пайшлі зімовыя апенькі. Якія яшчэ грыбы не спужаліся першых снегападаў?

Ангела Меркель: Я добра ведала намеры Пуціна і ведала, што ён вораг Еўропы11

У Брэсце паставілі скульптуру Дон Кіхота з ветраком, падобным да вентылятара ФОТАФАКТ1

«Жанчыны, на якіх можа разлічваць Гайдукевіч». Найлепшыя твіты тыдня2

Міністр замежных спраў Францыі пацвердзіў права Украіны біць па Расіі французскімі ракетамі2

«Усё ў нашых руках». Камандзір каліноўцаў Павел Шурмей сустрэўся з беларусамі Вільні24

Знялі з пасады камандуючага расійскай групы войскаў «Поўдзень». Кажуць, што брахаў начальству пра поспехі1

«20 сутак правёў у камеры з вар'ятам без адной рукі». Маналог палітвязня, які трапіў у калонію за 8 рублёў шкоды5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Падлік галасоў як сатанісцкі рытуал». Былы член камісіі расказаў, як у Беларусі фальсіфікуюць выбары8

«Падлік галасоў як сатанісцкі рытуал». Былы член камісіі расказаў, як у Беларусі фальсіфікуюць выбары

Галоўнае
Усе навіны →