Грамадства

«Мікола добра выглядае»: Жонка Статкевіча пабачыла мужа ўпершыню за два месяцы

Палітвязень дзякуе ўсім, хто працягвае падтрымліваць несправядліва зняволеных, піша Радыё Свабода.

1 чэрвеня Вярхоўны суд адмовіў Міколу Статкевічу, асуджанаму на 14 гадоў зняволення, і іншым фігурантам «справы Ціханоўскага» ў пераглядзе прысуду. Паводле правілаў, на працягу 10 дзён палітыка павінны перавесці ў месца адбывання пакарання. У выпадку Статкевіча гэта Глыбоцкая калонія, дзе зняволеным забяспечваюць асаблівы рэжым утрымання.

Жонка Міколы Статкевіча Марына Адамовіч адразу пасля разгляду апеляцыі з'ездзіла ў Гомель і змагла пабачыць мужа ўпершыню за два месяцы.

«Гэта было спатканне, якое ты можаш атрымаць, а можаш і не атрымаць, — расказала Марына Адамовіч. — Яны даюць дазвол пасля разгляду апеляцыі, але ён дзейны толькі да таго моманту, пакуль не прыйшлі дакументы з суда ў СІЗА. Нам пашанцавала, я паспела пабачыць Міколу. Дзве гадзіны, у тым жа самым пакоі і на тым жа самым месцы, якое ў Мікалая ўжо персанальнае. У мяне цудоўны настрой, бо Мікола добра выглядае, нягледзячы на два гады зняволення, нягледзячы на ўмовы, нягледзячы на тройчы перанесены каранавірус. Ён цяпер аднавіўся. Адчуванне, што я з ім не развітвалася ні на хвіліну».

Папярэдняе спатканне Міколы Статкевіча з жонкай адбылося яшчэ да перадачы яго справы на апеляцыйны разгляд, на пачатку красавіка. Марына Адамовіч кажа, што пры вынікі апеляцыі яны з мужам нават не згадвалі. Для іх гэта было адзіным шанцам атрымаць права на спатканне, таму гэтая падзея ўспрымалася толькі праз такую магчымасць.

«Гэта быў для нас такі чаканы сюрпрыз, — кажа Марына. — Мікола вельмі прасіў падзякаваць усім беларусам, якія працягваюць падтрымліваць палітвязняў. Не толькі яго, але кожнага. Мікола кажа, што нельга дзяліць палітвязняў на катэгорыі ў залежнасці ад таго, што стала прычынай зняволення. Падтрымка палітвязняў у такі жорсткі час патрабуе мужнасці, яго ўдзячнасць беларусам бязмежная. Мікола кажа, што ўсе без выключэння людзі, якія пацярпелі за сваю грамадзянскую пазіцыю, павінны мець падтрымку».

Ад пачатку вайны ва Украіне Мікола Статкевіч амаль не атрымлівае паведамленняў з волі. Выключэнне — грашовыя пераводы і бандэролі, якія яму дасылаюць людзі. Перапіска амаль цалкам спынілася.

«Шмат і пра Украіну гаварылі, пра падзеі ў свеце, — расказвае Марына Адамовіч. — Я вельмі ўражаная тым, што Мікола пералічыў мне ўсе выпадкі тэрытарыяльных спрэчак за апошнія 70 гадоў, усе выпадкі агрэсіі, якія адбыліся за гэты час. Мікола мяркуе, што вайна зацягнецца. Але бліжэй да восені фронт стабілізуецца. Кажа, што на гэтым этапе Пуцін можа задаволіцца вяртаннем «ЛНР» і «ДНР» у межы абласцей, але ўкраінцы ўжо на гэта не пагодзяцца. Таксама Мікола асцерагаецца, што канфлікт можа перарасці ў паўнавартасную сусветную вайну».

Па словах Марыны Адамовіч, Мікола Статкевіч практычна ўвесь час знаходзіцца ў адзіночнай камеры і збіраецца адбываць зняволенне гэткім чынам і надалей. Палітык не хоча даваць магчымасць адміністрацыі выбіраць яму сукамернікаў і такім чынам неяк уплываць на яго.

«Кампанія запалохвання грамадства набліжаецца да межаў магчымага». Мікалай Статкевіч — пра вайну ва Украіне, перспектывы Пуціна і Лукашэнкі

Каментары

Як склаўся лёс хлопца з вядомага жыццесцвярджальнага фота студэнцкага маршу-2020?

Як склаўся лёс хлопца з вядомага жыццесцвярджальнага фота студэнцкага маршу-2020?

Усе навіны →
Усе навіны

Пасля нападу на калону ў Малі загінулі як мінімум шэсць вагнераўцаў1

Як помнікі русіфікуюць Беларусь? Падлікі пра тое, колькі помнікаў прысвечаныя савецкай гісторыі, а колькі — нацыянальнай1

Папулярны тыктокер з Расіі тусіць у дарагіх рэстаранах Мінска: «Быццам бамжу падалі. Жарыце, на здароўе»37

«У Жодзіне подпісы выпрошваюць нават у царкве». Беларусы расказалі, ці падпісваюцца яны за Лукашэнку2

«Стаіць больш за тры гадзіны без святла і ацяплення». Цягнік Мінск — Гомель спыніўся пасярод свайго шляху

Пуцін заявіў пра пачатак серыйнай вытворчасці «Арэшнікаў»5

ЗША рассакрэцілі даклад аб палітычных забойствах і замахах, якія адбываліся на загад Пуціна2

Іспанія моцна аштрафавала бюджэтныя авіякампаніі за патрабаванні даплачваць за ручную паклажу і выбар месца2

Стась Карпаў пра Каржа: Слухайце: ну, смела!15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як склаўся лёс хлопца з вядомага жыццесцвярджальнага фота студэнцкага маршу-2020?

Як склаўся лёс хлопца з вядомага жыццесцвярджальнага фота студэнцкага маршу-2020?

Галоўнае
Усе навіны →