Справа не ў вас, а ў ВПНе.
На нашым сайце функцыянуе сістэма абароны ад «накруткі» лайкаў і дызлайкаў. Сутнасць яе ў тым, што адзін чалавек можа паставіць адзін лайк з аднаго IP-адраса.
У той жа час у мэтах бяспекі лайкаць можна толькі праз VPN ці з-за мяжы. Між тым шмат якія VPN-сервісы і праграмы для абыходу блакавання выкарыстоўваюць адзін і той жа IP-адрас. Такім чынам, многія сутыкаюцца з тым, што каментарый ужо лайкнуў іншы чалавек, які сядзіць далёка, але карыстаецца тым самым ВПНам.
Магчыма, мы прыдумаем вырашэнне гэтай праблемы. Калі вы маеце ідэі на гэты конт, пішыце ў каментарыях ці ў тэлеграм-бот @Nasa_Niva_Bot.
Нагадаем, што вы можаце выказваць сваё меркаванне таксама падабайкамі пад артыкуламі і самімі каментамі.
Каментары
Рэд. Проста выйдзіце са старонкі і зайдзіце наноў.