Усяго патроху77

Выкідаеце скуркі ад бананаў? А дарма 

Банан — сапраўдная скарбніца калію, яшчэ яны падтрымліваюць імунітэт і выдатна палягчае менструальныя болі. Але карысныя не толькі самі бананы, але і лупіны ад іх.

Фота: 2happy/stockvault.net

Паляпшае стан валасоў

Вы пераспрабавалі мноства аптэчных сродкаў, але вашы валасы па-ранейшаму сухія і пазбаўленыя бляску? Паспрабуйце бананавую лупіну — зрабіце з яе маску для валасоў!

Напрыклад, для стварэння самаробнай маскі ёсць такі рэцэпт ад амерыканскай блогеркі:

  1. Вазьміце скурку аднаго банана і пакладзіце ў каструлю. Заліце вадой так, каб яна цалкам пакрыў скурку, не менш за дзве шклянкі.
  2. Давядзіце да кіпення. Гатуйце каля 20—30 хвілінаў. Пасля пакіньце яшчэ гадзіну, каб яна настаялася. Працадзіце. Для зручнасці пераліце яе ў ёмістасць з пульверызатарам.
  3. Апырскайце ёй валасы па ўсёй даўжыні і пачакайце гадзіну. Пасля змыйце вадой.

Дапамагае пазбавіцца ад маршчын і дробных дэфектаў

Бананы карысныя і для скуры. Яны багатыя вітамінам А, які дапамагае пазбавіцца ад вугроў, і вітамінам B, які запавольвае працэс старэння і ўвільгатняе скуру.

Да прыкладу, даволі папулярны такі рэцэпт:

  1. Трэба ўзяць лупіну банана і нарэзаць. Пакласці ў каструлю, дадаць рыс і стакан вады.
  2. Давесці да кіпення і варыць каля 10—15 хвілінаў, пакуль рыс не стане мягчэць. Калі вада выкіпела, а рыс не зварыўся, то трэба дадаць троху вады.
  3. Атрыманую масу трэба патаўчы — прасцей за ўсё ў звычайным блэндары. Можна яе прапусціць праз сіта, каб было троху меней часцінак.
  4. У гэтую масу дадайце сталовую лыжку з горкай кукурузнага крухмалу, сталовую лыжку лімоннага або апельсінавага соку і чайную лыжку сухога малака. Добра перамяшайце. Захоўвайце ў халадзільніку.
  5. Нанясіце атрыманую маску на добра вымытую скуру твару. Патрымайце 20—25 хвілінаў і змыйце вадой.

А на гэтым сайце яшчэ сем рэцэптаў.

Супакойвае сімптомы ўкусаў і апёкаў

Вас укусіла аса ці камар? Проста прыкладзіце трохі бананавай лупіны да хворага месца на дзве-тры хвіліны.

У бананавай лупіне ёсць натуральныя алеі, якія аказваюць заспакаяльнае дзеянне на дробныя апёкі і драпіны.

Выдаляе стрэмкі

Замест таго каб выцягваць стрэмку з пальца іголкай або пінцэтам, скарыстайцеся кавалачкам бананавай лупіны. Проста прыкладзіце яе да стрэмкі і заляпіце пластырам. Праз некалькі хвілінам выцягнуць стрэмку будзе значна лягчэй.

Незаменны для паліравання

Бананавую лупіну таксама можна выкарыстоўваць для паліроўкі скуранога абутку. Выкарыстоўвайце ўнутраную частку лупіны, каб акуратна адпаліраваць паверхню абутку. Выдаліце ўсе рэшткі сурвэткай. Але нельга пакідаць кавалачкі лупіны паміж швамі або ў адтулінах для шнуркоў, бо тады абутак зноў будзе брудны.

Выдатнае ўгнаенне

Яго вельмі лёгка зрабіць, а пажыўныя рэчывы, якія змяшчаюцца ў ім, выдатна падыдуць для вашых вазонаў.

Для ўгнаення вам спатрэбяцца бананавая лупіна і трохі вады. Спачатку нарэжце лупіну на дробныя кавалачкі і пакладзіце іх у слоік. Заліце вадой і пачакайце мінімум 14 дзён — пажадана ў зацішным месцы ў агародзе ці на балконе. Кампост выдае непрыемны пах, таму не варта трымаць яго ў доме.

Чытайце яшчэ:

Замачыце ногі ў перакісе вадароду — і вы пазбавіцеся надакучлівай праблемы

Для чаго выкарыстоўваецца трэці адсек у пральнай машыне? Вы можаце здзівіцца

Сезон восаў у разгары. Вось як іх адвадзіць

Каментары7

  • gordon
    11.09.2022
    Спасибо авторам. в наше время аптечного изобилия очень, очень очень актуально. Прошу напишите про целебные и бытовые (гигиенические) ну вы канешни поняли,  свойства лопуха обыкновенного.
  • абасрацца і не жыць - як кажа мая маці
    11.09.2022
    gordon, вот можно подумать, что кто-то не знает тут (в виду присутствия санкций и как следствие отсутствия мягкой бумаги) про бытовые гигиенические свойства обыкновенного лопуха

    п.с. но я чессгря подумала, что говоря лопуха обыкновенного, это вы имели в веду себя. я правильно подумала?
  • ЯНКА
    11.09.2022
    Нейкі недарэчны пераклад назвы з расейскай мовы. Па-беларуску лепей было б сказаць «А дарэмна».

Дзмітрыеў расказаў немцам, чаго Лукашэнка можа хацець ад Еўропы24

Дзмітрыеў расказаў немцам, чаго Лукашэнка можа хацець ад Еўропы

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр Мікалай Крыжаноўскі

«Найчасцей да нас на кантроль прыходзіла Дрыга». Былы акцёр РТБД — пра цэнзуру ў тэатры, новага міністра культуры і здымкі ў польскай рэкламе2

Пад Дамаскам знайшлі масавае пахаванне ахвяр рэжыму Асада

Участкам у Сочы, які належаў Беларусі, валодае былы ахоўнік Лукашэнкі4

«Люстраныя клеткі»: сінтэтычнае жыццё, што можа знішчыць чалавецтва5

Ці можна ў гарадскім двары самачынна паставіць ялінку?1

Памёр Пятро Бурсевіч1

Для большасці людзей пратэінавыя дабаўкі непатрэбныя. Але ў некаторых выпадках яны карысныя

Гамяльчанка купіла ялінку з жывым «падарункам». Цяпер не ведае, чым карміць1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзмітрыеў расказаў немцам, чаго Лукашэнка можа хацець ад Еўропы24

Дзмітрыеў расказаў немцам, чаго Лукашэнка можа хацець ад Еўропы

Галоўнае
Усе навіны →