Пад Маладзечнам вырас памідор вагой амаль у паўтара кілаграма
Велізарны памідор вырасціла на сваім лецішчы ў вёсцы Лабачова пад Маладзечнам Людміла Абрамава, піша «Маладзечанская газета». Ён заважыў 1 кілаграм 318 грамаў.
Які гэта сорт, жанчына не ведае — насенне ёй падарылі знаёмыя. У сям'і гэтыя памідоры завуць проста «малінавыя буйныя».
Летась у гэтай самай гаспадыні самы вялікі памідор важыў 900 грамаў, у гэтым годзе рэкорд пабіты з вялікім перавышэннем.
Каментары