Усяго патроху77

«Уяўляеш, як ты пляваў на ўласную краіну, што на ўкраінскую мову перайшоў». Эдгард Запашны паслаў беларускамоўнага гімнаста 

Сямён Букін, беларускі гімнаст і артыст цырка «Дзю Салей», перадаў «Нашай Ніве» цікавы аўдыязапіс. На ім — перапалка з Эдгардам Запашным, вядомым расійскім цыркавым артыстам, які выступае ў падтрымку вайны. 

Эдгар Запашны (справа). Фота: інстаграм Запашнага

Пачалося ўсё са звароту расійскага калегі Сямёна. Той папрасіў Букіна дапамагчы знайсці артыстаў-беларусаў, якія маглі б паехаць выступаць у Расію. Букін адмовіў і жартам папрасіў перадаць прывітанне Запашнаму, прыхільніку расійскай улады.

Прывітанне Запашнаму перадалі. У адказ дрэсіроўшчык запісаў сваё паведамленне беларускаму гімнасту:

«Прывіт, ушлёпак! Я праслухаў тваё паведамленне. Інтэрнэтаўскім войскам слава, слава Украіне, інтэрнэтаўскім войскам слава! Я бачу, што ты вельмі смелы ў інтэрнэце, але спадзяюся, што твая любоў да Радзімы — ты ж цяпер на ўкраінскую мову перайшоў — пяройдзе ў рэальную дапамогу краіне. Давай, родны, у акопы з аўтаматам! А то абараняць Радзіму ў інтэрнэце і перадаваць нешта там Запашнаму могуць толькі такія ўшлёпкі, як ты, баязліўцы.

Наша размова скончаная, больш не буду нічога слухаць. Набярэшся смеласці калісьці падысці і сказаць мне нешта ў твар — я буду толькі рады, паглядзім, ці паспееш дагаварыць. Пакуль».

Нягледзячы на абяцанне, расіянін усё-такі запісаў яшчэ адно паведамленне да Сямёна:

«Сябра, дык ты, аказваецца, у Польшчы сядзіш! Гэта ты такі смелы, бо [знаходзішся] далёка і за мяжой?

Уяўляеш, як ты пляваў на ўласную краіну, што ты на ўкраінскай мове камусьці нешта там перадаеш, а сам, ****** (баязлівец. — «НН»), сядзіш за мяжой? Божа, як табе не сорамна ў вочы сваім бацькам глядзець, як не сорамна глядзець будзе твайму дзеду ў вочы, які, напэўна, да Берліна ў свой час дайшоў, які абараняў Радзіму!

А ты, ****** (баязлівец. — «НН»), аказваецца, у Польшчы ўжо? Божа мой! Блін, я толькі час з табой дарма патраціў».

Цікава, што Запашны, які не можа адрозніць беларускую мову ад украінскай, неаднойчы бываў у Беларусі. У апошнія гады ён ладзіў тут здымкі для свайго відэапраекта «За мяжой», выказваўся пра праўладныя аўтапрабегі і каментаваў пратэсты 2020 года словамі «нашы краіны спрабуюць разваліць». У інтэрв'ю дзяржаўным медыя дрэсіроўшчык прызнаўся, што мае ў сваёй калекцыі шайбу, падпісаную Аляксандрам Лукашэнкам. Ёсць у братоў Запашных і такое фота:

Зараз Эдгард Запашны працуе гендырэктарам Вялікага маскоўскага дзяржаўнага цырку, у якім ладзіць сусветны фестываль цыркавога мастацтва «Ідал». Ён застаецца адной з самых вядомых асоб у расійскім цырку і падтрымлівае ваенныя дзеянні Расіі ва Украіне.

У сваім тэлеграм-канале, на які падпісаны амаль 37 тысяч чалавек, дрэсіроўшчык публікуе пасты прапагандысцкага зместу і рэпосціць кантэнт, што высмейвае Украіну. З публікацый апошніх дзён — шкадаванне, што помнік Феліксу Дзяржынскаму ўсё яшчэ не вярнулі на Лубянку, віншаванне Дзмітрыя Мядзведзева з днём народзінаў і пажаданне скончыць «спецыяльную ваенную аперацыю» як мага хутчэй перамогай расійскіх войскаў. А ў вольны час народны артыст Расіі здымаецца ў такіх відэа:

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

«Шчэрбу ўвогуле не лічу беларусам». Гімнаст з «Дзю Салей» Сямён Букін даў першае інтэрв'ю пасля пераходу на беларускую мову

Прадзюсар Віктар Дробыш так гуляў у хакей з Лукашэнкам, што нават зламаў рабро

У суседніх краінах абмяркоўваюць забарону на выкарыстоўванне жывёл у цырках: ці магчыма такое ў Беларусі?

Каментары7

  • Бред
    16.09.2022
    Что они все несут? Какой Берлин, при чем тут воевали? В стране 30 опаных лет диктатура, в стране геноцид, при чем тут Берлин и воевали?
  • наша гісторыя
    17.09.2022
    Бред , насамрэч пытанне глыбіннае... любая вайна - гэта найвялікшая траўма для народа. не на адно пакаленне. а тая вайна была той шчэ вайной, і на нашу частку зямнога шарыка прыйшліся тады самыя вялікія выпрабаванні - далёка не толькі вайна... і ўсё гэта ў вельмі сціслы прамежак часу.
    гэтыя "дедываевали" глядзяцца канечне жудасна і жудаснае зараз твораць, але трэба разумець, адкуль цягнецца гэта ўсё?

    "В чем корень?" - хто мне днямі сказаў? і яшчэ Крапіву ой.. Пруткова вспомнил...
  • Железный Дровосек
    17.09.2022
    Бред
    Да это просто типичный ордынский холуй,раболепствующий перед своим ханом,ограниченный, скудноумный,с беззаветной ненавистью к человеческому Миру. Который ,в силу своего скудоумия не может отличить Беларускую мову от Украинской.
    Там таких под 90%.

Памёр дзед Колі Лукашэнкі — былы вязень ГУЛАГа, асуджаны за дапамогу «бандэраўцам»9

Памёр дзед Колі Лукашэнкі — былы вязень ГУЛАГа, асуджаны за дапамогу «бандэраўцам»

Усе навіны →
Усе навіны

Студэнты-аматары запусцілі ў космас гіпергукавую ракету ўласнай вытворчасці2

Куды небяспечна ехаць беларусам, якіх на радзіме пераследуюць за палітыку КАРТЫ15

Аб'явілі збор на падтрымку Васіля Верамейчыка10

«Па-ўсякаму бывае. Так дзяржава вырашыла, так зрабіла». Літоўскія чыноўнікі пракаментавалі справу Верамейчыка15

Выратаваныя беларускія альпіністкі расказалі, як выжылі ў гарах Турцыі1

У Брэсце чыноўнікі паспрабавалі перабіць рэкорд БРСМ па колькасці дзяржсцягоў на квадратны метр ВІДЭА4

Маск і Рамасвамі расказалі, як будуць скарачаць выдаткі. Вось чаму гэта можа моцна паўплываць і на Беларусь18

У Расіі 49-гадовы рэжысёр зрабіў прапанову 17-гадовай актрысе. Сацсеткі абурыліся іх рамантычным ФОТА17

Мужчына збіў наведнікаў на пошце ў Дрыбінскім раёне. Адна жанчына памерла ВІДЭА2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памёр дзед Колі Лукашэнкі — былы вязень ГУЛАГа, асуджаны за дапамогу «бандэраўцам»9

Памёр дзед Колі Лукашэнкі — былы вязень ГУЛАГа, асуджаны за дапамогу «бандэраўцам»

Галоўнае
Усе навіны →