Мужчына збіў наведнікаў на пошце ў Дрыбінскім раёне. Адна жанчына памерла
Інцыдэнт адбыўся 21 лістапада ў аграгарадку Расна.
Каля 11.00 у Дрыбінскі РАУС паступіла паведамленне, што 39-гадовы мясцовы жыхар учыніў пагром у паштовым аддзяленні і збіў некалькіх наведвальніц, піша БелТА.
Непадалёк ад пошты быў памочнік аператыўнага дзяжурнага АДС Дрыбінскага РАУС Аляксандр Каваленка (у яго быў выходны). Пачуўшы крыкі, ён пабег да пошты.
Ён выбіў з рук зламысніка прут, якім той збіваў жанчыну, абясшкодзіў мужчыну і ўтрымліваў да прыбыцця калегаў.
71-гадовая пенсіянерка ад атрыманых траўмаў памерла на месцы здарэння. Яшчэ адна пацярпелая дастаўлена ў бальніцу. Той мужчына затрыманы.
Каментары