Шведская сетка крам адзення H&M Group H&M усё ж сыходзіць з Беларусі. Аб гэтым парталу Onliner паведамілі ў прэс-службе рытэйлера. Днямі з'явілася інфармацыя, што беларускія крамы H&M зноў адчыняцца 19 верасня.
«Мы часова зноў адчынім нашы тры крамы для продажу астаткаў тавараў і будзем трымаць іх адчыненымі на працягу абмежаванага перыяду часу», — сказалі прадстаўнікі H&M.
H&M Group прыняла рашэнне спыніць бізнэс у Расіі пасля пачатку вайны. Праца кампаніі ў РФ была спыненая 2 сакавіка пасля нападу Расіі на Украіну. Тады ж прыпынілі сваю працу крамы сеткі ў Беларусі.
У Беларусі тры крамы H&M. Два ў Мінску — у ГЗЦ Palazzo і Galleria Minsk і адзін у Гродне — у ГЗЦ Triniti.
Каментары