Ежа

Як падтрымаць імунітэт і застрахавацца ад прастуды? Вось некалькі рэцэптаў

Восень традыцыйна прыносіць з сабой рост рэспіраторных хвароб. Каб не залегчы дома з прастудай, узмацняйце свой імунітэт і ешце стравы, багатыя на вітаміны. Прапануем вам два рэцэпты, якія цудоўна падтрымаюць арганізм восенню.

Фота: flickr.com

Кажуць, што свежыя і сырыя прадукты — самыя карысныя, але ёсць адно выключэнне, і гэта — некаторыя кансерваваныя стравы. Часам ежа, што прайшла кансервацыю, мае вялікую харчовую карысць за кошт вітамінаў, мінералаў і прабіётыкаў, піша onet.pl.

Прапануем вам рэцэпты вітамінных кансерваваных страваў, якія здорава падмацуюць ваш імунітэт.

Марынаваныя лімоны

Гэтую страву любяць у міжземнаморскіх краінах, асабліва ў Марока. У марынаваных лімонах шмат вітаміна С, які добра запавольвае працэс старэння скуры, паляпшае яе структуру і знешні выгляд, паніжае артэрыяльны ціск і ўзровень халестэрыну. Нарэшце, гэта проста цікавая і арыгінальная закуска.

Вось як згатаваць марынаваныя лімоны:

  1. Апарце лімоны (вы можаце іх браць столькі, колькі лічыце патрэбным).
  2. Разрэжце ўсе лімоны на чатыры часткі, але не цалкам, а так, каб чацвярцінкі сходзіліся ля асновы лімона.
  3. Натрыце ўнутраную частку лімона соллю буйнога памолу, а потым пакладзіце лімоны ў слоік так, каб яны там шчыльна змяшчаліся. Дадайце лаўровы ліст, зубок часнаку і карыцу. Утрамбуйце лімоны, каб з іх выдзяліўся сок, можна для гэтага выкарыстоўваць качалку. Калі сок не пакрывае лімоны цалкам, даліце дадатковы лімонны сок ці кіпячоную ваду.
  4. Шчыльна закрыйце слоік і прыбярыце яго ў прахалоднае месца. Праз тыдзень лімоны можна есці. Салёныя лімоны можна выкарыстоўваць як самастойную закуску, а можна наразаць на кавалкі і дадаваць у любыя несалодкія стравы: у салаты, стравы з бульбы і гародніны — карацей, усё, што прыйдзе ў галаву.

Марынаваныя буракі

Такая закуска дапамагае знізіць крывяны ціск і ўзровень халестэрыну ў крыві, а таксама падтрымлівае фізічную працаздольнасць і навык канцэнтрацыі. Марынаваныя буракі могуць стаць добрым гарнірам, таксама іх можна дадаваць у супы. Рэцэпт марынаваных буракоў наступны:

  1. Ачысціце бурак і нарэжце на тоўстыя кубікі. Раскладзіце іх па слоіках і заліце вадой, дадайце часнок і соль.
  2. Закрыйце слоікі, заматайце іх тканінай і пастаўце ў цёплае месца.
  3. Перамешвайце буракі раз на дзень драўлянай лыжкай. Праз 5-7 дзён яны будуць гатовыя.

І яшчэ: вы выліваеце расол з кансерваваных прадуктаў? Дарма, бо так вы пазбаўляеце сябе шматлікіх каштоўных рэчываў, якія знаходзяцца ў ім, вітамінаў і мінералаў. Але будзьце асцярожныя, бо расол можа выклікаць дыскамфорт у страўніку, у дадатак, у ім шмат солі, а яе лішак шкодзіць здароўю. Таму піце расол, але патроху, пачынайце недзе з 50 мілілітраў.

Маласольныя агуркі «насуха» — гатовыя ўжо праз некалькі гадзінаў + ВІДЭА

Як есці часнок, каб эфект для здароўя быў найлепшы

Навошта ўвогуле патрэбныя вірусы? Без іх нас магло б не быць

Каментары

Дзмітрыеў расказаў немцам, чаго Лукашэнка можа хацець ад Еўропы24

Дзмітрыеў расказаў немцам, чаго Лукашэнка можа хацець ад Еўропы

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр Мікалай Крыжаноўскі

«Найчасцей да нас на кантроль прыходзіла Дрыга». Былы акцёр РТБД — пра цэнзуру ў тэатры, новага міністра культуры і здымкі ў польскай рэкламе2

Пад Дамаскам знайшлі масавае пахаванне ахвяр рэжыму Асада

Участкам у Сочы, які належаў Беларусі, валодае былы ахоўнік Лукашэнкі4

«Люстраныя клеткі»: сінтэтычнае жыццё, што можа знішчыць чалавецтва5

Ці можна ў гарадскім двары самачынна паставіць ялінку?1

Памёр Пятро Бурсевіч1

Для большасці людзей пратэінавыя дабаўкі непатрэбныя. Але ў некаторых выпадках яны карысныя

Гамяльчанка купіла ялінку з жывым «падарункам». Цяпер не ведае, чым карміць1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзмітрыеў расказаў немцам, чаго Лукашэнка можа хацець ад Еўропы24

Дзмітрыеў расказаў немцам, чаго Лукашэнка можа хацець ад Еўропы

Галоўнае
Усе навіны →