Беларуская плыўчыха з'явілася на тэатральнай прэм'еры з новай стрыжкай.
Аляксандра Герасіменя апублікавала фота ў інстаграме з варшаўскага тэатра — там выступалі са спектаклем «Купалаўцы». Гэта была прэм'ера новай пастаноўкі «Рамантыка» паводле Адама Міцкевіча.
«Цудоўны вечар у добрай кампаніі. Наталлю Радзіну ў басейн не зацягнеш, дык хоць у тэатр схадзілі, — пажартавала спартсменка. — Дзякуй «Купалаўцам» за прыгожае, дзеля адной толькі канцоўкі ўжо можна было прыйсці!»
На фота Аляксандра ў нязвыклым вобразе — з цёмнымі валасамі па плечы.
Каментары
ведь она, как лукашисты, собиралась строиться в дроздах...