У Польшчы прызначылі новага прадстаўніка па супрацоўніцтве з дэмакратычнымі сіламі Беларусі
Пасаду прадстаўніка МЗС Польшчы па супрацоўніцтве з дэмакратычнымі сіламі Беларусі заняў Адам Галаціньскі, які раней працаваў амбасадарам у Швецыі і прадстаўніком Польшчы ў АБСЕ. Пра сваё новае прызначэнне ён сам паведаміў сацсетках.
«Ганаруся прызначэннем прадстаўніком міністра замежных спраў Польшчы па супрацоўніцтве з беларускімі дэмакратычнымі сіламі. Павага і ўдзячнасць майму папярэдніку Артуру Міхальскаму», — напісаў Адам Галаціньскі ў сацсетцы Х.
Ранейшы ўпаўнаважаны Артур Міхальскі нядаўна атрымаў новае дыпламатычнае прызначэнне ў Ірландыю.
Адам Галаціньскі ўжо ўзяў удзел у сустрэчы Групы сяброў дэмакратычнай Беларусі ў рамках Форуму грамадзянскай супольнасці краін «Усходняга партнёрства» Еўрасаюза ў Вене.
Каментары
А вы сдали в Байсол гроши диткам эмигрантов?А то домики и квартиры в Минске и под за 100-200к не очень продаются.