Іранская студэнтка, якая ў знак пратэсту прайшлася ў споднім па ўніверсітэцкім кампусе, выйшла на волю
Аху Дар'яі, студэнтка ісламскага ўніверсітэта Азад у Тэгеране, аказалася на волі пасля пратэсту супраць дзеянняў іранскіх уладаў.
2 лістапада гэтага года дзяўчына зняла з сябе вопратку, кінула рэчы да ног прадстаўнікоў «паліцыі нораваў» і, застаўшыся ў споднім, прайшлася па ўніверсітэцкім кампусе, піша Bild.
У хуткім часе Дар'яі затрымалі і адправілі ў псіхіятрычную бальніцу. Іранскія праваабаронцы меркавалі, што ва ўстанове дзяўчыну маглі катаваць. Амаль праз 20 дзён Дар'яі вярнулася да сваёй сям'і.
Са слоў прадстаўніка іранскай судовай сістэмы Ашгара Джахангіра, Аху «была хворая і мела патрэбу ў медыцынскай дапамозе».
На думку праваабаронцаў, ключавую ролю ў вызваленні студэнткі адыгралі міжнародны ціск і рэзананс у СМІ. Зрэшты, не выключана, што Дар'яі могуць зноў пазбавіць волі, калі яна вырашыцца расказаць аб перажытым.
Каментары