Вы кудысьці спяшаецеся, але ж любімая кофта ці штаны яшчэ мокрыя. Знаёмая гісторыя? Тады дзелімся з вамі лайфхакамі для такіх сітуацый.
Ёсць многа спосабаў хутка высушыць адзенне. Адзін з папулярных варыянтаў — выкарыстаць прас. Некалькі хвілін прасавання з дапамогай высокай тэмпературы хутка выпараць ваду з мокрага адзення, таксама адзенне не будзе мяцца, і вы зможаце хутка яго надзець.
Неардынарнае, але эфектыўнае рашэнне — сушыць рэчы ў духоўцы. Але майце на ўвазе, што няправільны падыход да гэтай справы можа пашкодзіць адзенне, таму будзьце асцярожныя і трымайце мокрыя рэчы ў духоўцы не даўжэй за 5 хвілін. Фен таксама падыдзе, а яшчэ можна сушыць адзенне ў мікрахвалёўцы, асабліва добра гэта спрацуе з мокрай бялізнай.
Усё гэтыя лайфхакі эфектыўныя толькі пры дастаткова высокай тэмпературы, таму такім чынам нельга сушыць адзенне, напрыклад, з пластыкавымі элементамі.
Асобна раскажам, як высушыць штаны. Звычайна гэты прадмет адзення сохне доўга, і прасаванне не надта дапамагае. Добра спрацуе фен: проста змясціце яго ў адну з калашын, пры гэтым верхнюю частку штаноў трэба скласці і адпрасаваць. Праз некалькі хвілін паўтарыце аперацыю з іншай калашынай. Нарэшце ў вас застанецца толькі верхняя частка штаноў, якую можна лёгка высушыць фенам.
Штаны, асабліва джынсы, таксама можна лёгка высушыць у духоўцы. Проста пакладзіце іх у разагрэтую да 200 градусаў духоўку і пачакайце не больш за 5 хвілін. Сачыце за часам — калі пакінуць адзенне ў духоўцы надоўга, яно пашкодзіцца.
Тое ж самае датычыць і мікрахвалёўкі: калі адзенне прасушыць там на хвіліну больш, чым трэба, яно будзе непрыдатным для нашэння. Часам гэта справа не вартая рызыкі, таму самы бяспечны спосаб высушыць адзенне — выкарыстаць фен або проста выбраць іншае адзенне.
Каментары