Грамадства1818

Затрымалі былога мадэратара сеткі «Кіроўцы 97%», на якога не маглі выйсці два гады. Распавядаем, чаго ён не ўлічыў

Відэа з затрыманым маладым чалавекам з'явілася на канале сілавікоў. Аналізуем, якія доказы там дэманструюць і якім чынам можна было б паспрабаваць засцерагчыся.

Аляксандр Пыка. Фота: сацсеткі

Затрыманага клічуць Аляксандр Пыка, і яму 32 гады. Ён з Мінска. У ягоных сацсетках няма нічога незвычайнага — фота з вандровак па лясах ды здымкі разам з улюблёнымі знакамітасцямі.

Але, відаць па ўсім, мужчына быў адным з удзельнікаў руху за свабодныя выбары і колішнім мадэратарам сеткі «Кіроўцы 97%». Гэта пацвярджаецца скрыншотамі з ягонага акаўнта, якія выкладаюць сілавікі. Але як на яго выйшлі?

Хутчэй за ўсё — выпадкова. Або да яго прыйшлі з нейкай іншай нагоды і праверылі ягоны тэлефон, або праз звесткі ў іншых затрыманых. Перапіскі ён не выдаляў.

Тое, што мужчына даўно ўжо не датычны да мадэрацыі канала, пацвярджае той факт, што «свежых» скрыншотаў з адмінкі сілавікі не публікуюць. Прычым дагэтуль у Аляксандра захоўвалася перапіска нават з акаўнтам Morpheus, што належаў Дзмітрыю Сасноўскаму, які ўдзельнічаў у «замаху» на Азаронка і якому нядаўна запрасілі 20 гадоў зняволення.

Атрымліваецца, ягоны акаўнт быў «на алоўку» як мінімум з моманту затрымання Сасноўскага, больш за год, і амаль два гады прайшло пасля арыштаў мадэратараў «Кіроўцаў 97%». Гэта значыць, што шыфраваўся хлопец няблага, але недастаткова.

Як засцерагчыся ад таго, каб вас не знайшлі праз шмат часу?

Самае важнае тут тое, што чым больш існуе ваш акаўнт, тым больш слядоў вы пакідаеце, і гэта непазбежна (пра гэта мы пісалі ў артыкуле пра тэлеграм). Аляксандр гэтага не ўлічыў. Хутчэй за ўсё, яго ніколі б не знайшлі, калі б ён выдаліў свой акаўнт у тэлеграме, а пасля стварыў новы на віртуальны ці замежны нумар.

І, вядома, выдаліў сляды сваёй актыўнасці — фота і відэаматэрыялы (гайд), сацсеткі (інстаграм, іншыя сацсеткі, лайкі) і месенджары (гайд, выдаленне ботаў у тэлеграме). Таксама не хаваў дома нічога з таго, што можа яго выдаць.

Сілавікі хочуць стварыць ілюзію сваёй усёмагутнасці, і гэта, вядома, не так. Але правал з ЧКБ (тут мы распавядаем, што рабіць, калі вы туды пісалі), колішняе ўкараненне агента ў «Рабочы рух», перыядычныя арышты адміністратараў дваравых чатаў і нізавых ініцыятыў і іншыя рэчы паказваюць, што не варта іх недаацэньваць.

Будзьце асцярожныя і беражыце сябе.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары18

  • у нары сляды кары
    25.11.2022
    Ага. На новы замежны віртуальны нумар. А дзе яго узяць? А праплаціць як? А перавод грошай не адсочаць? А... Дык для гэтага трэба адмыслова ў Польшчу ехаць? А які сэрвіс надзейны??? А то, памятаю, восенню 2020 па тэлеграм каналах хадзіў мануал, дзе казалі што калі купіць віртуальны нумар у расейцаў, то яны не здадуць. І ці то спасылка ці то назва сэрвісу была.......
  • Джордж
    25.11.2022
    НН, дзякую, дзякую за нагадванні. Неабходна, каб як мага больш людзей гэта ведала.
  • 99
    25.11.2022
    у нары сляды кары, хватает иноземных сервисов, постоянный номер 5-10-15 и выше баксов в месяц, в зависимости от страны. Но смотреть надо очень внимательно, у многих если покопать хвосты владельцев идут в рашу. Перевод с отечественной карты - отследят получателя, но номер маловероятно что кто-то сможет узнать, или за какую конкретно услугу, разве что по сумме сопоставить. Я бы тоже не стал такой платеж делать. А вообще, если к таким вашим платежным операциям присматриваются, значит, уже есть большие проблемы. Как видите по новостям, все известные случаи проще - или телефон досмотрели, или с другого конца переписки вышли, или не в тот бот сообщение человек послал.

Хто тая жанчына, якую Марзалюк у эфіры БТ абазваў «шваллю з Гродна», і што яна піша ў чатах? Расказваем пра доктарку Стэфановіч18

Хто тая жанчына, якую Марзалюк у эфіры БТ абазваў «шваллю з Гродна», і што яна піша ў чатах? Расказваем пра доктарку Стэфановіч

Усе навіны →
Усе навіны

У Бабруйску малады мужчына памёр з-за атручвання дымедролам1

Гумарыст Яўген Крыжаноўскі расказаў, што цяпер працуе на Петрасяна. І патлумачыў, як туды трапіў18

У кафэ ў Брэсце наведвальнікі сустрэлі мыш. А яшчэ адзін непрыемны сюрпрыз чакаў пад расцягаем7

Расіяне ўдарылі па інтэрнаце ва ўкраінскім Глухаве: шасцёра загінулых, у тым ліку дзіця

Зборную Расіі не дапусцілі да адборачнага турніру чэмпіянату свету — 20264

Міліцыя праводзіць у Беларусі маштабнае камандна-штабное вучэнне. Абяцаюць спецтэхніку з перакрыццём вуліц і піратэхніку3

Алексіевіч расказала, як ёй прапанаваў дапамогу расійскі мільярдэр Неўзлін18

Грузінская паліцыя разагнала акцыю пратэсту апазіцыі і знесла намётавы гарадок6

Прэзідэнт непрызнанай Абхазіі пайшоў у адстаўку2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто тая жанчына, якую Марзалюк у эфіры БТ абазваў «шваллю з Гродна», і што яна піша ў чатах? Расказваем пра доктарку Стэфановіч18

Хто тая жанчына, якую Марзалюк у эфіры БТ абазваў «шваллю з Гродна», і што яна піша ў чатах? Расказваем пра доктарку Стэфановіч

Галоўнае
Усе навіны →