У Зяленскага назвалі крывадушным загад Пуціна аб «калядным перамір’і»
Дарадца кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны Міхаіл Падаляк выказаўся ў твітары аб абвяшчэнні Пуціным рэжыму спынення агню.
«Першае. Украіна не атакуе чужую тэрыторыю і не забівае цывільнае насельніцтва, як гэта робіць Расія. Украіна знішчае выключна членаў акупацыйнай арміі на сваёй тэрыторыі. Другое. Расія павінна пакінуць акупаваныя тэрыторыі — толькі тады ў яе пачнецца «часовае перамір'е». Крывадушнасць пакіньце сабе…» — напісаў Падаляк.
Каментары