Пра перадачу 31 танка M1 Abrams Украіне заявіў прэзідэнт ЗША Джо Байдэн. Агульны кошт машын — 400 мільёнаў даляраў. Таксама ва Украіну адправяць 8 рамонтна-эвакуацыйных машын для абслугоўвання гэтых танкаў.
У Белым доме заявілі пра пачатак працы над праграмай для падрыхтоўкі ўкраінскіх вайскоўцаў да эксплуатацыі баявых машын. Па словах Байдэна, пастаўка M1 Abrams можа заняць некалькі месяцаў.
«Мы будзем падтрымліваць Украіну столькі, колькі трэба — гэта не змаганне супраць Расіі, гэта змаганне за свабоду. Мы хочам, каб полымя свабоды гарэла так ярка, як толькі магчыма», — заявіў прэзідэнт ЗША.
У Вашынгтоне гавораць, што гэта дапаможа Украіне вызваліць захопленыя Расіяй тэрыторыі, уключаючы анексаваны яшчэ ў 2014 годзе Крым.
Каментары