Грамадства1313

Серабрыстая «Пагоня» ў лаўровым вянку: Кабінет зацвердзіў узнагароду за выключную адданасць у служэнні Беларусі

Аб’яднаны пераходны кабінет Беларусі будзе ўручаць медаль «Гонар і Годнасць» ад імя беларускага народа асобам, якія праявілі выключную адданасць у служэнні Беларусі.

«Медаль «Гонар і Годнасць», які мы ўжо вырабілі, — гэта медальён серабрыстага колеру з выявай «Пагоні» ў лаўровым вянку, з надпісам «Беларусь перадусім» на адваротным баку. Гэта адлюстроўвае гонар Айчыны за чалавека, які выключным чынам праявіў сябе ў служэнні ёй», — пракаментавала прадстаўніца па нацыянальным адраджэнні Аліна Коўшык.

Галоўны элемент сюжэту медаля — герб «Пагоня» ў характэрнай ізаграфіі, якая прыпісваецца мастаку Язэпу Драздовічу.

Лаўровы вянок узяты з найбуйнейшага манетнага наміналу часоў ВКЛ — залатога партугала Жыгімонта Аўгуста 1562 года, які выкарыстоўваўся пераважна ў якасці ўзнагароды за службу. Сабраныя разам, яны звяртаюць увагу на пераемнасць паміж ВКЛ і Беларуссю, на наяўнасць у беларусаў сваёй даўняй традыцыі ўзнагарод за заслугі перад радзімай. Надпіс «Беларусь перадусім» акцэнтуе ўвагу на заслугі перад Беларуссю і яе народам.

Блакітны колер стужкі медаля падкрэслівае чысціню неба над Беларуссю. Бела-чырвона-белая ўстаўка адсылае да колераў беларускага нацыянальнага сцяга. Срэбраны колер у геральдыцы азначае сумленнасць, ахвярнасць і бескарыслівасць.

Медаль распрацоўвалі найлепшыя беларускія геральдысты, гісторыкі, дзеячы культуры, паведаміла Коўшык.

Фінансаваўся выраб медалёў за кошт дабрачыннага прыватнага ахвяравання, імя ахвярадаўцы мы не называем па яго просьбе.

Выбіраць асоб, якія вартыя ўзнагароды, будзе адмысловая камісія, склад якой зацвердзіла кіраўніца Кабінета Святлана Ціханоўская. Ужо зусім хутка будуць абвешчаны імёны беларусаў, якія першымі атрымаюць гэтую ўзнагароду. Некаторыя з іх, па меркаваннях бяспекі, будуць узнагароджаны непублічна.

Само ўзнагароджанне, згодна з пастановай Кабінета, мусіць адбывацца ў выглядзе ўрачыстай цырымоніі з удзелам кіраўніцы Кабінета Святланы Ціханоўскай, паведаміла Аліна Коўшык.

Каментары13

  • Справядлiвы
    11.02.2023
    "Мы уже победили", а таму і медалі час раздаваць...
  • Лол
    11.02.2023
    Навошта дубляваць медалі БНР, каторыя маюць сапраўдную вартасць , а сама БНР існуе не дава гады, а больш за сотню. Плюс БНР мае канкрэтныя нацыянальныя каштоўнасці у адрозненні ад Кабінета, каторы нават са статусам беларускай мовы як адзінай дзяржаўнай вызначыцца ня можа. Плюс давайце быць шчырымі, кабінет у большасці складаецца з былой наменклатуры, каторая яшчэ нядаўна грэла пасцель антыбеларускаму рэжыму. Таму гэтыя медалі ад Кабінета выглядаюць недарэчна.
  • Woodoo Cult
    11.02.2023
    Дай угадаю, первую медаль великому борцу с режимом, вчерашнему юбиляру?

У Беларускай праваслаўнай царкве абнавілі цэннік? Вось якія будуць рэкамендаваныя тарыфы5

У Беларускай праваслаўнай царкве абнавілі цэннік? Вось якія будуць рэкамендаваныя тарыфы

Усе навіны →
Усе навіны

Папярэджанне пра пагаршэнне ўмоваў надвор'я на дарогах краіны1

Чэргі з легкавікоў на польскай мяжы зніклі

Расійская армія ажыццяўляе самае хуткае прасоўванне ва Украіне з 2022 года1

Улады хваляцца, што ў Беларусь па бязвізе прыехаў мільён еўрапейцаў. Няўжо праўда?5

Гендырэктара TikTok выклікалі ў Еўрапарламент пасля выбараў у Румыніі8

Рэстаўрацыі ў Беларусі засталося на тры дні. Галоўнаму прадпрыемству краіны фактычна падпісалі смяротны прысуд6

Як Лукашэнка кульгаў, выходзячы з самалёта ў Пакістане ВІДЭА13

Тэлевядучая Святлана Бароўская расказала пра новага мужа — загадкавага расійскага бізнэсмена14

У Беластоку выклікалі «на паядынак» і збілі да страты прытомнасці 16-гадовага беларуса5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларускай праваслаўнай царкве абнавілі цэннік? Вось якія будуць рэкамендаваныя тарыфы5

У Беларускай праваслаўнай царкве абнавілі цэннік? Вось якія будуць рэкамендаваныя тарыфы

Галоўнае
Усе навіны →