Свет66

У эпіцэнтры землятрусу ў Турцыі адзін горад ацалеў. Мэр патлумачыў, чаму так адбылося

У турэцкай правінцыі Хатай, якая аказалася адной з самых пацярпелых ад землятрусаў на паўднёвым усходзе Турцыі, знайшлі горад, дзе не абрынуўся ніводны будынак. Пра гэта турэцкаму тэлеканалу ТВ5 распавёў мэр горада Эрзінь Акеш Эльмасаглу, паведамляе BAZA.

Фота: cumhuriyet / Telegram

Па словах мэра, Эрзінь з насельніцтвам 42 тысячы чалавек не толькі ацалеў, але і пазбег чалавечых ахвяр. Ніводны мясцовы жыхар у выніку землятрусаў не загінуў. «У нас не было ні чалавечых ахвяр, ні траўм, ні абвалаў», — сказаў Эльмасаглу.

Пры гэтым гарады Асманіе (у 20 кіламетрах на поўнач), Хатае (110 кіламетраў на поўдзень) і іншыя сур'ёзна пацярпелі ад стыхіі.

Кіраўнік горада патлумачыў гэты феномен тым, што ён рашуча забараняў любыя парушэнні стандартаў будаўніцтва. Эльмасаглу падкрэсліў, што ён не дазваляў будаваць без ліцэнзіі нават сваім сваякам, а будаўнічыя нормы дэталёва правяраюцца. Будаўнікі і жыхары горада лаялі яго за гэтую непрымірымасць, але 44-гадовы мэр не саступіў ціску.

«У мяне ёсць выразныя ўяўленні ў гэтым пытанні — ніякага незаконнага будаўніцтва. Зразумела, людзі заўсёды знаходзяць спосаб будаваць без дазволу і нагляду. Але нават калі немагчыма прадухіліць гэта на 100 адсоткаў, можна скараціць размах. Я не пайшоў на кампраміс, і гэта каштавала мне сваркі з мноствам людзей. Затое маё сумленне чыстае», — сказаў Эльмасаглу.

Каментары6

  • Грышка
    14.02.2023
    Законнасьць працуе й ратуе жыцьцё.
  • Нек
    14.02.2023
    Оказывается можно было избежать жертв под завалами обрушившихся зданий! Просто надо было правильно строить эти самые здания! Старо как мир но до сих пор актуально! Выводы сделают? Сомневаюсь! Но мэр молодца! Просто делал свою работу хорошо, а по сути стал героем! Ничего необычного! Но как показательно!
  • Чэ
    14.02.2023
    Але ж мэр быў абраны толькі ў сакавіку 2019. Пытанне, які адсотак будынкаў у горадзе быў пабудаваны пры ім, а які - да яго. Іншымі словамі, наколькі гэта менавіта яго заслуга.

У Беларускай праваслаўнай царкве абнавілі цэннік? Вось якія будуць рэкамендаваныя тарыфы7

У Беларускай праваслаўнай царкве абнавілі цэннік? Вось якія будуць рэкамендаваныя тарыфы

Усе навіны →
Усе навіны

Што рабіць, калі ў кватэры халодна?

Папярэджанне пра пагаршэнне ўмоваў надвор'я на дарогах краіны1

Чэргі з легкавікоў на польскай мяжы зніклі

Расійская армія ажыццяўляе самае хуткае прасоўванне ва Украіне з 2022 года1

Улады хваляцца, што ў Беларусь па бязвізе прыехаў мільён еўрапейцаў. Няўжо праўда?5

Гендырэктара TikTok выклікалі ў Еўрапарламент пасля выбараў у Румыніі8

Рэстаўрацыі ў Беларусі засталося на тры дні. Галоўнаму прадпрыемству краіны фактычна падпісалі смяротны прысуд6

Як Лукашэнка кульгаў, выходзячы з самалёта ў Пакістане ВІДЭА13

Тэлевядучая Святлана Бароўская расказала пра новага мужа — загадкавага расійскага бізнэсмена14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларускай праваслаўнай царкве абнавілі цэннік? Вось якія будуць рэкамендаваныя тарыфы7

У Беларускай праваслаўнай царкве абнавілі цэннік? Вось якія будуць рэкамендаваныя тарыфы

Галоўнае
Усе навіны →