Грамадства66

«Уласнасць, грошы і ўлада — гэта тры кіты». Упершыню за доўгі час чыноўнік даволі горача публічна пярэчыў Лукашэнку

Міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Ігар Брыло адстойваў пазіцыю пра неабходнасць надання ўраду права даваць ільготы прамысловым кампаніям, на якія вешаюць стратныя сельскагаспадарчыя прадпрыемствы.

Ігар Брыло, міністр сельскай гаспадаркі. Скрыншот з відэа

«Вы хочаце далучыць калгасы, саўгасы да дзяржаўных прамысловых прадпрыемстваў. Я вам даручыў гэты працэс трымаць у полі зроку. І калі трэба ўнесці прапановы. Вы ўносіце прапановы? Каго сёння да каго будзем далучаць?» — на павышаным тоне спытаўся Лукашэнка.

«Аляксандр Рыгоравіч, са 127 вельмі складаных неплацежаздольных прадпрыемстваў практычна 117 знаходзяцца ў трох абласцях. Гэта Гомельская, больш за 50 прадпрыемстваў, Магілёўская і Мінская».

— У нас сістэма сёння ёсць?

— Крыху не такая.

Аляксандр Турчын і Сяргей Брыло стаяць перад Аляксандрам Лукашэнкам, фота БелТА

— Мы сёння далучаем калгасы, саўгасы да прадпрыемстваў?

— Далучаем.

— Да прадпрыемства, прыватнікаў? Перадаём ці не перадаём? Чым вас не задавальняе гэтая сістэма?

— Мы такімі ўказамі не ствараем спрыяльных умоў для інвестара. Мы ўсяго толькі хочам для прадпрыемства, якое возьме на сябе нагрузку з СПК: яму стварыць гэтыя ўмовы. Вось гэтае асноўнае адрозненне. Таму 399-м, 253-м (указам), у нас былі ўмовы створаныя, толькі для прадпрыемстваў АПК, толькі для калгасаў», — даволі горача запярэчыў Брыло.

Лукашэнка выказаўся ў тым стылі, што міністр прапануе забраць у прэзідэнта права даваць ільготы сваім указам і перадаць гэтыя паўнамоцтвы ўраду. 

«Я не разумею, я што, затармазіў нейкі працэс? — крычаў на міністра Аляксандр Лукашэнка. — Я не разумею, нашто вы ламаеце цяперашнюю сістэму. Што вас не задавальняе?»

«Гэты цяперашні ўказ, 399-ы, нам не дазваляе рэструктурызаваць доўг для галаўнога прадпрыемства, пачуйце, калі ласка», — не здаваўся міністр сельскай гаспадаркі.

У адказ Аляксандр Лукашэнка прыгразіў Брыло перадаць права падаваць хадайніцтвы на льготы з міністэрства і ўрада старшыням аблвыканкамаў.

«Уласнасць, грошы і ўлада — гэта тры кіты, гэта галоўнае ў любой краіне!» — павучаў Аляксандр Лукашэнка.

Увогуле, Лукашэнка на нарадзе выглядаў раздражнёным і прыдзіраўся да дакладаў па ўсіх пытаннях.

Відэа спрэчкі Лукашэнкі і Брыло апублікавалі лукашэнкаўскія СМІ. Магчыма, гэта мае прадэманстраваць, што дыскусія па пытаннях эканамічнай тактыкі ўсё яшчэ магчымая, тады як у большасці сфер жыцця ўжо не засталося прасторы для плюралізму.

Каментары6

  • Пан Усялян
    14.02.2023
    Ёсць толькі два меркаванні, маё і памылковае... Міністр сельскай гаспадаркі стаміўся быць хітаючай конскай галавой, таму вырашыў на пальцах патлумачыць сінялапаму, пра актуальныя складанасці ў законатворчасці, але атрымалася як у спрэчцы глухога са сляпым... Але цыркачы :) Бу-га-га :)
  • даведка
    14.02.2023
    Самое поразительное, что эти проблемные колхозы появляются снова и снова. Присоедини много самых лежачих к частникам и крупным предприятиям, более успешным ещё с советских времён агрокомбинатам и даже Национальному банку, как тут же появились очередные полторы сотни лежачих...  В крупных районах, где до Лукашенко насчитывалось по несколько десятков колхозов и совхозов, при Лукашенко осталось на район всего несколько за счёт присоединения хронических к более крупным. Зато по статистике количество убыточных СПК постоянно снижается, правда, умалчивают, что они вообще перестают юридически существовать.
  • лекар псіхлякарні
    14.02.2023
    Абасраныя каровы, сезон 29. Каму ўвогуле цікавы гэтыя гульні хворых на галаву грамадзян?

Мінчанка пакінула станоўчы водгук на сумку — і раптам выкрыла здраду чужога мужа13

Мінчанка пакінула станоўчы водгук на сумку — і раптам выкрыла здраду чужога мужа

Усе навіны →
Усе навіны

У Расіі выпадкова выдалі колькасць вайскоўцаў, якія зніклі без вестак?8

Сталі вядомыя прозвішчы яшчэ сямі чалавек, вызваленых праз памілаванне

Расійскія вайсковыя караблі пакінулі базу ў сірыйскім Тартусе10

Прапаганда піша, што сын экс-кіраўніка МЗС Украіны купіў «Жалезны трон» за $1,5 мільёна. Праўда?7

Выйшаў на волю заснавальнік «Кальяннай №1» Іван Мураўёў2

На Расію ўпаў астэроід21

Парламент Паўднёвай Карэі прагаласаваў за адмену ваеннага становішча2

У Белгідрамеце расказалі, чаго чакаць ад цяперашняй зімы4

Расіянка некалькі гадоў прахадзіла з арэхам у носе. Але пасля стала цяжка дыхаць2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінчанка пакінула станоўчы водгук на сумку — і раптам выкрыла здраду чужога мужа13

Мінчанка пакінула станоўчы водгук на сумку — і раптам выкрыла здраду чужога мужа

Галоўнае
Усе навіны →