Расіянка некалькі гадоў прахадзіла з арэхам у носе. Але пасля стала цяжка дыхаць
63-гадовая жанчына з горада Пушкіна пад Масквой звярнулася ў мясцовую бальніцу са скаргамі на абцяжаранае дыханне, непрыемны пах, боль у носе і дзіўныя выдзяленні. Прычына гэтага аказалася нечаканай, піша Baza.
Зрабіўшы рэнтген, дактары выявілі прадмет памерам з перапялінае яйка. Пры гэтым жанчына не магла згадаць нічога незвычайнага, што магло б тлумачыць сітуацыю. Сказала толькі, што некалькі гадоў таму «яна ўдыхнула нешта невялікае», але пасля таго дыскамфорту не было, таму да лекараў не пайшла. Сімптомы ж пачалі яе турбаваць толькі некалькі месяцаў таму.
Дактары прынялі рашэнне выцягваць прадмет па частках пад мясцовай анестэзіяй — ён быў занадта вялікі і відавочна фармаваўся не адзін год. За 40 хвілін удалося цалкам выцягнуць прадмет з носа жанчыны — ім аказаўся арэх, пакрыты сліззю ад поласці носа.
Пасля аперацыі ўсе сімптомы, якія турбавалі пацыентку, адразу ж прайшлі. Жанчыну ўжо выпісалі.
Каментары