У Варшаве сёння пахаваюць беларускага добраахвотніка Эдуарда Лобава
Сёння ў Варшаве а 15-й гадзіне адбудзецца пахаванне беларускага добраахвотніка Эдуарда Лобава.
34-гадовы Эдуард Лобаў загінуў 26 студзеня ва Украіне, баронячы свайго камандзіра. Потым камандзір ініцыяваў петыцыю з просьбай да прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага прызнаць Эдуарда Героем Украіны.
Развітанне з хлопцам прайшло ў адным з варшаўскіх касцёлаў 11 лютага.
Каментары