Гульня Atomic Heart выйшла ў свет 21 лютага. Дзеянне ў ёй адбываецца ў альтэрнатыўным СССР, у якім краіна выйшла на масавую вытворчасць робатаў — яны абслугоўваюць насельніцтва.
Atomic Heart выбілася ў топы Steam (платформа для гульцоў і распрацоўшчыкаў).
Гульня распрацавана расійскай студыяй Mundfish. Яна была заснавана ў 2016 годзе Робертам Багратуні, Яўгеніяй Седавой і Арцёмам Галеевым. Сама кампанія знаходзіцца на Кіпры.
28-гадовая Palina — яе сапраўднае імя Паліна Паланейчык — спявачка, якая звярнула на сябе ўвагу ў 2015 годзе песняй «Як ты». Гэта адно з самых заўважных абліччаў беларускай музыкі.
Вось фрагмент, на якім гучыць спявачка Паліна, і яе перапеў калыханкі:
Імя спявачкі згадваецца ў цітрах.
Галоўным героем гульні з'яўляецца маёр Сяргей Нячаеў — агент савецкай разведкі пад псеўданімам П-3, які прыбыў на прадпрыемства па вытворчасці робатаў пад кодавай назвай «3826».
Па невядомай прычыне робаты на аб'екце выйшлі са строю і напалі на персанал, а затым захапілі «3826». Зараз маёру Нячаеву трэба будзе не толькі вырашыць сітуацыю і спыніць робатаў, але і высветліць прычыну здарэння.
Гульня ўключае ў сябе бітвы з відам ад першай асобы, на працягу гульні персанаж можа знаходзіць і канструяваць разнастайную зброю.
Распрацоўка Atomic Heart была спалучана з цяжкасцямі: супрацоўнікі студыі скардзіліся на ўмовы працы, дата рэліза неаднаразова пераносілася, а некаторыя і заклікалі байкатаваць гульню на фоне ўварвання Расіі ва Украіну з-за магчымай сувязі кіраўнікоў Mundfish з расійскай уладай.
Аднак пасля свайго выхаду праект атрымаў у цэлым станоўчыя водгукі.
Каментары
яны трохі іншыя) і іх рэальны свет будзе (ужо ёсць) іншы, чым быў у ваша дзяцінства