У магістраце «Кнігаўка» ўжо больш за 300 удзельнікаў. І да яго можна далучацца
Беларуская рада культуры паведамляе, што ў магістраце «Кнігаўка», у якім аб'яднаныя ахвотныя дапамагчы наладзіць беларускую выдавецкую справу за мяжой, ужо 306 удзельнікаў. А за больш чым два месяцы, што ён працуе, выдавец Андрэй Янушкевіч паспеў выдаць тры новыя кнігі на беларускай мове.
Далучыцца да супольнасці, якая аб’ядналася, каб дапамагчы выдаўцу Андрэю Янушкевічу аднавіць дзейнасць за мяжой, ніколі не позна.
Выдадзеныя кнігі ўжо цяпер можна замовіць праз сэрвіс Allegro, хутка яны, імаверна, будуць даступныя і на Amazon. Але завяршаецца і распрацоўка асобнай інтэрнэт-крамы «Кнігаўка». Афлайн-асобнікі даступныя ў варшаўскіх Беларускім моладзевым хабе і Цэнтры беларускай салідарнасці.
Кнігі, выдадзеныя цягам апошніх двух месяцаў, — «І ўзыходзіць сонца» Эрнэста Хэмінгуэя, «Кароль» Шчэпана Твардаха і «Персеполіс» Маржан Сатрапі.
Неўзабаве Андрэй Янушкевіч выдасць таксама кнігі «Казік з Каменнай Горкі і Вядзьмак Схаванага Горада» Алеся Кудрыцкага, «Вольнеры. Кніга 1» Валера Гапеева, раманы «Вялікі Гэтсбі» Фрэнсіса Скота Фіцджэральда і «Размовы з сябрамі» Салі Руні.
Новыя кнігі, дарэчы, будуць выходзіць і ў электронным варыянце, а «І ўзыходзіць сонца» ўжо прадаецца на Google Books.
Каментары