«Галоўным заступнікам і абаронцам інтарэсаў жанчын выступае наш Прэзідэнт, глыбокапаважаны Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка», — напісала старшыня Савета Рэспублікі.
«Галоўным заступнікам і абаронцам інтарэсаў жанчын выступае наш Прэзідэнт, глыбокапаважаны Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка, які шчыра верыць у нас, заўсёды і ва ўсім падтрымлівае», — піша старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Наталля Качанава ў звароце з нагоды 8 Сакавіка.
«Але самае галоўнае — дзякуючы мудрасці і сіле волі нашага лідара мы можам жыць, працаваць і гадаваць дзяцей у такой цудоўнай мірнай і шчаснай краіне, якая яна ёсць у нас. Гэта дарагога варта», — піша Наталля Качанава.
Насамрэч за 30 гадоў кіравання Аляксандра Лукашэнкі Беларусь ператварылася ў адну з найбяднейшых краін Еўропы, а насельніцтва краіны скарацілася больш як на мільён чалавек.
Каментары