Польскія спецслужбы адмянілі канцэрт Маргарыты Ляўчук у Варшаве
Прычына — пагроза тэрактаў.
«З намі звязаліся польскія спецслужбы і сказалі, што на маім канцэрце ў Варшаве планаваўся нейкі тэракт. У мэтах бяспекі яны адмяняюць канцэрт у Варшаве 24 сакавіка. Я нічога не разумею, што там адбываецца. Зараз буду ўсё вырашаць, даведвацца. Але квіткі ўжо не прадаюцца на наш канцэрт. У Гданьску пакуль усё добра», — расказала спявачка ў Instagram.
На гэтым тыдні сілавікі прыходзілі да бацькоў Маргарыты. У Беларусі на спявачку заведзеная крымінальная справа за «здзек з дзяржаўных сімвалаў».
Каментары
Хайпуюць ні сораму-ні сумлення!
Ляўчук - гэта та самая дзіва дзіўная, якая паехала да бацькоў карону - каронавірус перажыць, як толькі ён палыхнуў?
пасля чаго каранавірус і накрыў тую глухую палесскую дзеравеньку...
думаеце я не заўважыла, як нашай усенароднаізбранай прэзідэнтшчыце адключалі мікрафон і указывалі на дзвер? (мол - рыпнешься, то поедешь у путина денег просить)