Грамадства99

Офіс Ціханоўскай пракаментаваў новы закон, які могуць прыняць па беларусах у Літве 

Сейм Літвы ў першым чытанні прыняў законапраект аб увядзенні абмежаванняў у адказ на ваенную агрэсію Расіі ва Украіне. Некаторыя з іх тычацца і грамадзян Беларусі.

«Цяпер мы вядзём кансультацыі з нашымі партнёрамі і гатовыя для супрацы з заканадаўчай і выканаўчай уладамі, каб разабрацца ў сітуацыі», — кажа дарадца Офіса Ціханоўскай па прававых пытаннях Крысціна Рыхтэр.

Яна лічыць, што законапраект будзе прыняты, бо яго неабходнасць тлумачыцца абаронай нацыянальнай бяспекі Літвы. Задача Офіса, кажа яна, зменшыць наступствы гэтага закона для беларусаў, якія не звязаны з падтрымкай рэжыму Лукашэнкі і ваеннай агрэсіі ва Украіне.

«Святлана Ціханоўская сёння ўвечары ў Злучаных Штатах Амерыкі мае намер сустрэцца з распрацоўшчыкамі законапраекта, каб былі ўлічаныя нацыянальныя інтарэсы і Літоўскай Рэспублікі, і грамадзян Беларусі», — даводзіць Крысціна Рыхтэр.

Па яе словах, законапраект з нормамі, якія ўшчамляюць інтарэсы грамадзян Беларусі, стаў неспадзяванкай для Офіса. Да яго прыняцця ў першым чытанні ён быў апублікаваны ў прэсе і некаторыя яго палажэнні зазналі змены. Кансультацый з Офісам не было, і ён не ўдзельнічаў у распрацоўцы, адзначае Крысціна Рыхтэр.

«Цяпер на этапе заканатворчасці пастараемся ўключыцца ў працэс, каб патлумачыць літоўскаму боку, што варта падыходзіць да ўвядзення абмежаванняў не па прыкмеце пашпарта, а па прыкметах супрацоўніцтва з рэжымам Лукашэнкі, напрыклад, у пытаннях фінансавай ці іншай яго падтрымкі. Каб выключыць наступствы абмежаванняў для тых людзей, якія ўвесь час існавання рэжыму змагаюцца з ім», — тлумачыць пазіцыю Офіса Рыхтэр.

Яна нагадвае, што ў Літве дзейнічае надзвычайнае становішча, уведзенае ў 2021-м у сувязі з міграцыйным крызісам на мяжы з Беларуссю. І згодна з ім, візавыя абмежаванні ўжо існуюць.

«Для беларусаў, якія маюць гуманітарныя візы і дазволы на жыхарства, нічога не зменіцца. Калі ж ёсць дзейная віза ці дазвол на жыхарства, то будзе магчымасць іх прадаўжэння. Праблемы могуць з'явіцца ў тых, хто прыехаў у Літву па працоўных візах і ў сувязі з рэлакацыяй камерцыйных арганізацый. Пытанні паўстануць таксама ў тых, хто не мае літоўскай візы», — тлумачыць Крысціна Рыхтэр.

Беларусам могуць забараніць выдачу віз і дазволаў на жыхарства ў Літве. Новы законапраект у пытаннях і адказах

Каментары9

  • Алесь
    22.03.2023
    На жаль, гэта паказвае сапраўдную ролю/вагу офіса, ды іншых замежных структур "Новай Беларусі". Шмат ужо такіх выпадкаў было і ў той жа Літве, Эстоніі, Чэхіі, не гаворачы ўжо аб Украіне, і якія праблемы там нават у нашых добраахвотнікаў.

    Не трэба мець нейкіх ілюзій наконт каштонаўсцей ці прынцыпаў заходніх дэмакратычных краін. Працуе выключна стратэгія "рэал палітык" ва ўсіх выпадках. Нейкія сустрэчы і абяцанні робяцца толькі дзеля медыйнасці і падняцця палітычных рэйтынгаў.

    Беларусам трэба спадзявацца толькі на саміх сябе. Цудаў не будзе. Змены зрабіць змогуць толькі самі беларусы ў Беларусі, калі складуцца спрыяльныя знешнія ўмовы.
  • Йцйц
    22.03.2023
    І гэта ў момант, калі сітуацыя на ўкраінскіх франтах адносна стабільная, а ў Беларусі тэрор толькі набірае абароты. Пагоршыся сітуацыя для Ўкраіны, і дзеля папулісцкіх мэтаў летувісы могуць і канцлягеры адкрыць для беларусаў. Хаця нашто - можна проста выкінуць іх ва ўжо наяўны канцлягер за плотам.
  • пс
    22.03.2023
    "і дзе знаходзіцца сам офіс"
    а ніколі не думалі - навошта Летува ўтрымлівае гэту, скажам так, нетанную госцю? няўжо з чыста альтруістычных памкненняў?

Алепа за тры дні? Сірыйскія паўстанцы ўвайшлі ў найбуйнейшы горад Сірыі. Эрдаган ізноў усадзіў ятаган у спіну Пуціна7

Алепа за тры дні? Сірыйскія паўстанцы ўвайшлі ў найбуйнейшы горад Сірыі. Эрдаган ізноў усадзіў ятаган у спіну Пуціна

Усе навіны →
Усе навіны

Экс-прэзідэнт Польшчы: Замарожаны канфлікт будзе трагічнай весткай для Украіны3

Упершыню за палову месяца даляр патаннеў

«Калі набыў $20 па курсе 3,3 — і цяпер ты паспяховы інвестар»: як беларусы рэагуюць на скачкі валют7

У 53 гады загінуў былы турэмны начальнік з Оршы5

У Брэсце мужчына падумаў, што яму атруцілі каву, і ўдарыў афіцыянтку лыжкай. Завялі крымінальную справу3

Паліцыя разагнала пратэст у цэнтры Тбілісі3

Улады Малдовы вырашылі не плаціць «Газпраму» доўг памерам 709 млн даляраў

«Цяпер хоць стала можна нармальна зарабляць». Што думаюць таксісты пра працу ў новых умовах9

Аўстралія забароніць падлеткам да 16 гадоў карыстацца сацыяльнымі сеткамі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Алепа за тры дні? Сірыйскія паўстанцы ўвайшлі ў найбуйнейшы горад Сірыі. Эрдаган ізноў усадзіў ятаган у спіну Пуціна7

Алепа за тры дні? Сірыйскія паўстанцы ўвайшлі ў найбуйнейшы горад Сірыі. Эрдаган ізноў усадзіў ятаган у спіну Пуціна

Галоўнае
Усе навіны →