У храме Гроба Гасподняга ў Іерусаліме сёння, 15 красавіка, у Вялікую суботу сышоў Жыватворны агонь, які чакалі тысячы паломнікаў з усяго свету.
Факт сыходжання Жыватворнага агню сёлета адбыўся ў 14:50 па Мінску.
Паломнікі ўмываліся Жыватворным агнём, асвятляючы твары, адзенне і віталі адзін аднаго на розных мовах «Хрыстос уваскрэс!» — «Сапраўды Уваскрэс!»
Агонь даставяць у розныя краіны, якія святкуюць цяпер Вялікдзень, у тым ліку ў Беларусь.
Каментары
Ерузалімскія і Бізантыйскія сьвятары асабліва не хаваюць, што запальваюць агонь самастойна. Чамусьці толькі у нас, у сьлед за Расіяй гэта лічыцца нейкім "цудам".