У Мілане з 31-гадовага беларуса сарвалі дарагі гадзіннік, а калі ён паспрабаваў даць адпор, ударылі колюча-рэжучым прадметам у бок. Інцыдэнт адбыўся 14 красавіка апоўдні на шматпавярховай аўтастаянцы недалёка ад Цэнтральнага чыгуначнага вакзала.
Паводле звестак паліцыі, наш суайчыннік прыпаркаваў машыну на другім паверсе паркоўкі, а як толькі выйшаў, ззаду яго атакаваў невядомы, які сарваў з рукі гадзіннік Omega коштам блізу 10 тысяч еўра, паведамляе сайт «Беларусь і свет».
Мужчына паспрабаваў адабраць гадзіннік, але ў адказ атрымаў удар колюча-рэжучай зброяй. Да прыезду праваахоўнікаў нападнік паспеў збегчы.
Пацярпелага даставілі ў бальніцу. Раненне яго аказалася не цяжкім, ён увесь час заставаўся ў свядомасці. Рабаўніка шукаюць.
Каментары