«Абсалютна непрымальныя афіцыйныя кантакты з «ДНР-ЛНР». У Вярхоўнай Радзе пракаментавалі адкліканне амбасадара з Беларусі
Адкліканне амбасадара Украіны ў Беларусі Ігара Кізіма для кансультацый — сур’ёзны сігнал для Аляксандра Лукашэнкі, які пайшоў на правакацыю. Пра гэта «Люстэрку» заявіў кіраўнік Камітэта Вярхоўнай Рады Украіны па замежнай палітыцы і міжпарламенцкім супрацоўніцтве Аляксандр Меражко.
«Для Украіны абсалютна непрымальныя якія-кольвек афіцыйныя кантакты якой-кольвек дзяржавы з падкантрольнымі Расіі тэрарыстычнымі арганізацыямі «ДНР-ЛНР». Па сутнасці, «ДНР-ЛНР» — тэрарыстычныя інструменты і фактычныя органы Расіі. Крок Лукашэнкі — наўмысная правакацыя на мяжы прызнання так званых ДНР-ЛНР. Украіна не можа падтрымліваць дыпламатычныя адносіны з дзяржавамі, якія прызнаюць «ДНР-ЛНР», — адзначыў Меражко.
На ягоную думку, адкліканне амбасадара Украіны ў Беларусі Ігара Кізіма для кансультацый — сур’ёзны сігнал для Аляксандра Лукашэнкі, які пайшоў на правакацыю.
Афіцыйны Кіеў адклікаў амбасадара Украіны ў Беларусі Ігара Кізіма для кансультацый. Гэта адбылося пасля сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі з кіраўніком самаабвешчанай ДНР Дзянісам Пушыліным. У МЗС Украіны гэта назвалі «чарговым і абуральным недружалюбным актам з боку Рэспублікі Беларусь, скіраваным на падтрымку дзяржавы-агрэсара РФ».
Аляксандр Лукашэнка дагэтуль не прызнаў на афіцыйным узроўні самаабвешчаныя ЛДНР.
Каментары