Грамадства1111

«Да гамбургераў не дайшла». Як уладкавацца ў «Макдональдс» у Польшчы і збегчы адтуль

Беларуска з Беластока Сафія (імя змененае) падзялілася сваёй гісторыяй уладкавання і звальнення з працы ў «Макдональдсе». Mostmedia расказвае падрабязнасці.

«У абавязкі ўваходзіць усё»

У лютым 2023 года беларуска Сафія шукала працу, дасылала рэзюмэ ў розныя месцы, але нідзе не адказвалі. Тады яна вырашыла адправіць сваю анкету на працу ў «Макдональдс»: «Адразу ведала, што будзе цяжка, але спадзявалася, што ўсё ж такі прывыкну».

Сафіі адказалі на наступны дзень, прапанавалі прыйсці на сумоўе. Анкету дзяўчына падавала на пасаду «працаўнік рэстарана».

— На сумоўе мне расказалі пра заробак, пра тое, што будзе ўваходзіць у мае абавязкі, колькасць працоўных гадзін і гэтак далей. Таксама далі накіраванне на медкамісію, — расказвае беларуска. — Абяцалі стаўку 20,80 злотага (4 з паловай еўра) брута за гадзіну і сказалі адняць яшчэ 10%. Першыя тры месяцы — выпрабавальны перыяд, а потым яшчэ адзін злоты дадаецца да стаўкі. У мае абавязкі павінна было ўваходзіць усё: прыгатаванне бульбы-фры, напояў, дэсертаў, бургераў, праца ў зале, выдача заказаў, прыборка памяшканняў.

Першая медкамісія каштавала 140 злотых (30 еўра). Трэба было прыйсці ў Ваяводскую санітарна-эпідэміялагічную станцыю на вуліцы Legionowa, 8, заплаціць, узяць тры прабіркі і інструкцыю да іх. Беларуску гэта здзівіла, бо «ў Беларусі медкамісія выглядае крыху па-іншаму».

— Там не трэба было здаваць аналіз калу тры дні запар. І цяжка ўвогуле ўявіць, як гэта можна зрабіць. Можа быць, фізіялогія палякаў адрозніваецца ад фізіялогіі беларусаў? Не ведаю, — дадае дзяўчына.

Калі вынікі былі гатовыя, беларуска зноў пайшла ў «Макдональдс», дзе ёй далі другое накіраванне на медкамісію. За яе трэба было заплаціць яшчэ 148 злотых (32,5 еўра). Працадаўца сказаў, што крыху пазней іх вернуць. Па словах беларускі, каб прайсці другую медкамісію, трэба было зранку зарэгістравацца ў медычным цэнтры, а потым наведаць акуліста, здаць кроў на глюкозу і атрымаць заключэнне. Па словах дзяўчыны, яна праходзіла медкамісію ў Польшчы першы раз, таму некаторыя моманты яе здзівілі.

— У акуліста, напрыклад, быў вельмі невялічкі кабінет і кожны, хто заходзіў, адразу станавіўся каля дзвярэй і чытаў апошні радок табліцы для праверкі зроку. Вока закрываў сваёй рукой. Людзі ў чарзе былі вельмі прыемнымі, яны камунікавалі паміж сабой, абмяркоўвалі палітыку, вайну ва Украіне, а калі атрымлівалі свае заключэнні, то развітваліся з усімі і зычылі ўсяго самага лепшага тым, хто яшчэ застаўся чакаць.

Падпісалі дамову, паглядзелі прэзентацыю, выдалі форму

Пасля апошняга медагляду дзяўчыне прызначылі сустрэчу, каб падпісаць працоўную дамову.

— Аказалася, што гэта ўжо быў як бы першы дзень працы. Прасядзела я там ад самага ранку і да абеду. На сустрэчы прысутнічаў сам франчайзі сеткі «Макдональдс», адміністратар і яшчэ тры хлопцы, якія таксама прыйшлі ўладкоўвацца на працу.

Спачатку правялі інструктаж па тэхніцы бяспекі, потым «падпісвалі вялізную колькасць розных папер і саму дамову». Пасля гэтага ўключылі на камп’ютары навучальныя прэзентацыі, якія трэба было паглядзець і ў канцы прайсці тэст.

— Я чула, што ў «Макдональдсе» ўлічваюцца ўсе пажаданні наконт графіка працы. І гэта сапраўды так. Да 15-га чысла кожнага месяца можна напісаць просьбы адносна раскладу на наступны месяц у спецыяльны сшытак, які ляжыць у пакоі для работнікаў. Таксама няма ніякай праблемы проста падысці да адміністратара і папрасіць нешта змяніць. Потым нас павялі ў іншае памяшканне, дзе выдалі два камплекты формы: джынсы, майку, а таксама красоўкі, бэйджык і кепку. Мыць адзенне кожны павінен сам. Таксама далі зніжкавую картку на некаторыя прадукты сеткі «Макдональдс». І сказалі, што мы можам піць халодныя напоі і некаторыя гарачыя ў неабмежаванай колькасці, пакуль знаходзімся на тэрыторыі кухні.

Перад тым, як увайсці ў службовае памяшканне, неабходна набраць код ад дзвярэй. Потым пераапранацца ў распранальні, затым можна пайсці ў пакой для супрацоўнікаў (дзе знаходзіцца кухня, тэлевізар, халадзільнік) і чакаць, пакуль прыйдзе час працы: «Затым ты павінен зарэгістраваць на спецыяльным апараце час, калі ты пачаў працаваць. Калі ідзеш на перапынак, які доўжыцца 30 хвілін, і сыходзіш з працы, таксама павінен зафіксаваць час».

Праца на кухні складаецца з некалькіх зон.

— Мой першы дзень пачаўся з фрытак. Мне далі планшэт з навучальнай прэзентацыяй, якую я павінна была паглядзець. Потым да мяне прымацавалі іншага супрацоўніка, які ўжо на практыцы паказваў, што я павінна рабіць. Магу сказаць, што рукі там мыюцца вельмі часта. І працаўнікі сапраўды падпарадкоўваюцца гэтаму правілу, што вельмі радуе. Важным правілам таксама з’яўляецца тое, што валасы павінны быць сабраныя, ніякіх упрыгожанняў і лаку для пазногцяў, — кажа дзяўчына.

«Пліта пішчыць з нагоды і без»

— Я памыла рукі, надзела фартух, зноў памыла рукі і адправілася на сваё працоўнае месца. Што ўваходзіць у абавязкі таго, хто гатуе фрыткі: прыносіць з халадзільніка цяжкія скрыні з замарожанай бульбай, напаўняць імі свой халадзільнік, мяняць бутэльку з алеем для смажання, чысціць перыядычна алей, сачыць за чысцінёй на працоўным месцы, насыпаць соль у спецыяльныя кантэйнеры, сачыць за наяўнасцю ўпаковак для бульбы, падымаць цяжкія каўшы і смажыць у іх бульбу, раскладваць бульбу па пакеціках (порцыя: маленькая, сярэдняя, вялікая), тыкаць на кнопкі на пліце ў выпадку, калі яна пішчыць з нагоды і без. І ўсё гэта неабходна рабіць адначасова, — расказвае Сафія.

Дзяўчына дадае, што гэта ўсё вельмі небяспечна. Па яе словах, уся праца робіцца голымі рукамі і без пальчатак, працаўнік толькі ў майцы, а падлога вельмі слізкая з-за таго, што ўвесь час пырскае алей. Калі ў зале шмат кліентаў, то ўся праца павінна рабіцца вельмі хутка, а гэта складана з-за таго, што побач яшчэ шмат працаўнікоў.

Сафія ўспамінае, што бывалі выпадкі, калі кліенты замаўлялі бульбу без солі. У такім выпадку трэба чысціць цэлы кантэйнер ад бульбы з соллю, мяняць прыборы і сачыць за тым, каб нехта не пасаліў бульбу.

Працэс навучання доўжыўся нядоўга: ён быў сумешчаны з самой працай.

— Мне хутка паказалі, што я павінна рабіць і пакінулі. Пытанні даводзілася задаваць усім, хто знаходзіўся побач. Супрацоўнікі ведалі ўсе «асаблівасці» гэтай працы, таму дапамагалі проста на аўтамаце. Усе даволі-такі спагадлівыя, але нервовыя, зразумелая справа, чаму.

Пасля першага дня працы ў дзяўчыны невыносна балела спіна, рукі і «вельмі моцна пішчала ў вушах, калі я засталася ў цішыні, бо пліты, на якіх усё гатуецца, пастаянна, амаль без перапынку пішчаць». Дзяўчына кажа, што думала, што з’ехала з глузду.

— Гэта ўсё працягвалася да таго часу, пакуль я не здала «экзамен» і мяне не перавялі на іншае месца, што яшчэ горш. Але экзамен я таксама здала не адразу: адна з менеджараў змены пастаянна папракала мяне ў тым, што я раблю нешта не так. На трэці дзень «пекла» іншы менеджар паставіла мне «залік».

Запомніць усё адразу проста немагчыма

Праз тры дні дзяўчыну паставілі гатаваць дэсерты і напоі. Сафія думала, што ёй нарэшце пашанцавала, але гэтая праца аказалася яшчэ складаней, чым рабіць фрыткі.

— Чалавек, які ніколі ў жыцці не меў справу з падобным абсталяваннем павінен быў сачыць за замовамі і націскаць на кнопку, калі заказ выкананы, наліваць з апарата халодныя напоі, закрываць іх накрыўкамі і ставіць у спецыяльныя падстаўкі, у выпадку, калі заказ для машыны, рыхтаваць гарачыя напоі — некалькі відаў, плюс да ўсяго асобна рыхтаваць малако: звычайнае, без лактозы і соевае. Далей неабходна збіраць дэсерты — дадаваць да іх пасыпку, джэмы, сіропы. Паралельна неабходна дадаваць сабе шклянкі для напояў і дэсертаў, калі яны скончыліся, накрыўкі, прыносіць лёд, чысціць кавамашыны, напаўняць кантэйнеры з сіропамі, пасыпкамі.

Па словах дзяўчыны, запомніць адразу назвы ўсіх прадуктаў, для чаго патрэбная тая ці іншая шклянка, дзе і што націскаць, проста немагчыма: «Нармальны чалавек проста фізічна не паспее ўсё зрабіць. Ніхто і не паспявае».

— У гэты ж дзень я проста не вытрымала ні фізічна, ні эмацыйна. Больш, хутчэй за ўсё, сыграў эмацыйны фактар. Я вельмі хацела паглядзець, як гатуюцца гамбургеры, але да іх не дайшла, на жаль ці на шчасце. Калі пачаўся абед, я сабрала рэчы і проста пайшла дадому. Эмацыйна я была настолькі падаўленая, што нават нікога не папярэдзіла. Менеджар неяк расказвала, што быў ужо выпадак, калі з працы збег хлопец — не вытрымаў. Я буду другой у іх гісторыі.

Па дарозе дадому дзяўчына звязалася з менеджарам і патлумачыла, што працаваць там не можа і што яна звальняецца.

— Мы дамовіліся аб сустрэчы, каб я аддала форму, але сустрэча так і не адбылася. І ў мяне не было часу, і супрацоўнікі не звязваліся са мной. Крыху пазней прыйшоў ліст аб тым, што калі я не напішу распіску, чаму адсутнічала ўсе гэтыя дні, то мне зробяць вымову. Распіску я не даслала, таму што проста забылася. На днях прыйшла частка зарплаты, крыху менш, чым павінна быць. У суме я дзесьці працавала дні чатыры, больш мяне не хапіла. З таго моманту я не ем у «Макдональдсе» і кожны раз, праходзячы або праязджаючы міма яго, думаю пра тое, як мне шкада тых работнікаў і дзякуй богу, што мяне там няма.

Чытаць таксама:

Ад 4 да 14 еўра за гадзіну на рукі. Якую працу прапануюць беларусам у ЕС

Кіраўніца БелТА палохае беларусаў польскімі клубніцамі. А вось колькі там зарабляюць на ягадах

Каментары11

  • Вася
    02.05.2023
    Испанский стыд
  • Руслан
    02.05.2023
    Проработал там 1.5 года, это была первая моя работа в Польше. Хз, мне нравилось, работал с девушкой по 10-12 часов день, 6 дней в неделю. Вначале тяжело, потом привыкаешь и с закрытыми глазами все делаешь.
  • Рулсан
    02.05.2023
    1.5 года отработал в маке, то была первая работа в Польше после Украины. Нам с девушкой нравилось, сперва немного тяжело и непонятно, но потом все можешь делать с закрытыми глазами. Атмосфера супер, зарплата не оч только. Автор сильно драматизирует.

«Падлік галасоў як сатанісцкі рытуал». Былы член камісіі расказаў, як у Беларусі фальсіфікуюць выбары5

«Падлік галасоў як сатанісцкі рытуал». Былы член камісіі расказаў, як у Беларусі фальсіфікуюць выбары

Усе навіны →
Усе навіны

Ангела Меркель: Я добра ведала намеры Пуціна і ведала, што ён вораг Еўропы11

У Брэсце паставілі скульптуру Дон Кіхота з ветраком, падобным да вентылятара ФОТАФАКТ1

«Жанчыны, на якіх можа разлічваць Гайдукевіч». Найлепшыя твіты тыдня2

Міністр замежных спраў Францыі пацвердзіў права Украіны біць па Расіі французскімі ракетамі2

«Усё ў нашых руках». Камандзір каліноўцаў Павел Шурмей сустрэўся з беларусамі Вільні24

Знялі з пасады камандуючага расійскай групы войскаў «Поўдзень». Кажуць, што брахаў начальству пра поспехі1

«20 сутак правёў у камеры з вар'ятам без адной рукі». Маналог палітвязня, які трапіў у калонію за 8 рублёў шкоды5

Украіна страціла ўжо больш за 40% тэрыторыі, якую кантралявала ў Курскай вобласці4

60 беларускіх вёсак засталіся з-за снегападу без электрычнасці

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Падлік галасоў як сатанісцкі рытуал». Былы член камісіі расказаў, як у Беларусі фальсіфікуюць выбары5

«Падлік галасоў як сатанісцкі рытуал». Былы член камісіі расказаў, як у Беларусі фальсіфікуюць выбары

Галоўнае
Усе навіны →