«За тое, што ты, б****, экстрэміст». Сілавікі хваляцца тым, як жорстка затрымліваюць людзей з-за палітычных поглядаў
Кавалак жорсткага затрымання апублікавалі прапагандысты, піша «Вясна». На ім сілавік нагою ўціснуў твар мужчыны ў асфальт.
На відэа мужчына пытае, за што ён затрыманы. Яму адказвае сілавік: «За флаги, за техосмотр — и за то, что ты, б****, экстремист!»
Голас сілавіка пры гэтым зменены.
Масавыя палітычныя рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца з 2020 года, калі Аляксандр Лукашэнка, мяркуючы па звестках з участкаў, дзе выбарчыя камісіі дазволілі назіральнікам сачыць за падлікам галасоў, прайграў Святлане Ціханоўскай, але не аддаў уладу.
З 2022 года, пасля нападу Расіі на Украіну, беларусаў пачалі пераследаваць і за антываенныя выказванні або сімпатыі да Украіны.
За гэты час у краіне адбылося не менш за 50 тысяч палітычна матываваных затрыманняў, заведзена не менш за 12 тысяч палітычна-крымінальных спраў і адкінутыя нават самыя базавыя нормы законнасці і маралі.
-
Аўтаслесар, афіцыянт, танцор у Тайландзе, ролі ў «Мухтары» і «Сватах». Пяць фактаў пра новага міністра культуры Чарнецкага
-
«Схапілі і панеслі. Некалькі разоў паспелі ўдарыць». Беларус расказаў пра сваё затрыманне ў Грузіі
-
Ціханоўская: Мы не павінны дазволіць дыктатарам пасварыць беларусаў і літоўцаў
Каментары