Вайна11

«Галіяф захістаўся». Залужны не прыехаў на пасяджэнне Вайсковага камітэта NATO з-за сітуацыі на фронце

Галоўнакамандуючы Узброенымі сіламі Украіны Валерый Залужны не зможа ўзяць удзел у пасяджэнні Вайсковага камітэта NATO 10 мая праз складаную сітуацыю на фронце. Пра гэта паведамляе «Укрінформ» са спасылкай на старшыню Вайсковага камітэта Роба Баўэра на адкрыцці сустрэчы.

Валерый Залужны. Фота: «Украінская праўда»

«Я ўчора атрымаў ліст ад украінскага галоўнакамандуючага, нашага сябра Валерыя Залужнага, што ягоны ўдзел нават праз відэаканферэнцыю немагчымы, улічваючы складаную аператыўную сітуацыю ў абароне супраць расійскай агрэсіі. Нашы найлепшыя пажаданні з украінскімі абаронцамі. Мы сфакусаваныя атрымаць ацэнку Валерыя ад яго ваеннага прадстаўніка … аб апошнім развіцці сітуацыі на месцах, дзе ўкраінцы ваююць за тое, што па праве ім належыць».

Ён адзначыў, што члены Вайсковага камітэта заслухаюць інфармацыю ад ваеннага прадстаўніка Украіны пры NATO генерал-маёра Сяргея Салкуцана.

«Сённяшняя дыскусія першапачаткова будзе сфакусаваная на расійскай агрэсіўнай вайне супраць Украіны. Расія ўжо 15 месяцаў знаходзіцца ў тым, што, як яны думалі, будзе трохдзённай вайной. Галіяф захістаўся, бо Давід прадэманстраваў выдатную стойкасць і тактычную дасканаласць пры падтрымцы 50-ці дзяржаў па ўсім свеце», — сказаў адмірал Баўэр.

Каментары1

  • Bobby Fisher
    10.05.2023
    так кто там наступает? орки или украинцы?  

Мінчанка пакінула станоўчы водгук на сумку — і раптам выкрыла здраду чужога мужа19

Мінчанка пакінула станоўчы водгук на сумку — і раптам выкрыла здраду чужога мужа

Усе навіны →
Усе навіны

Ваеннае становішча ў Паўднёвай Карэі адмяняецца2

Суперсучасныя нарвежскія F-35 прыляцелі ўзмацніць абарону хаба НАТА на мяжы з Украінай1

Дзе ў Еўропе навагоднія елкі прэтэндуюць на званне самай высокай?2

У эфіры БТ выйшаў шпіёнскі фільм пра асуджаных Дзмітрыя Пазнякова і Томаша Бярозу4

У Расіі выпадкова выдалі колькасць вайскоўцаў, якія зніклі без вестак?8

Сталі вядомыя прозвішчы яшчэ сямі чалавек, вызваленых праз памілаванне1

Расійскія вайсковыя караблі пакінулі базу ў сірыйскім Тартусе11

Прапаганда піша, што сын экс-кіраўніка МЗС Украіны купіў «Жалезны трон» за $1,5 мільёна. Праўда?7

Выйшаў на волю заснавальнік «Кальяннай №1» Іван Мураўёў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінчанка пакінула станоўчы водгук на сумку — і раптам выкрыла здраду чужога мужа19

Мінчанка пакінула станоўчы водгук на сумку — і раптам выкрыла здраду чужога мужа

Галоўнае
Усе навіны →