Меркаванні99

«А я рады, што Пратасевіч не будзе сядзець 8 гадоў». Завочная дыскусія Свярдлова і Лявончыка

Памілаванне Рамана Пратасевіча выклікала розныя рэакцыі ў сацсетках. Меркаванні падзяліліся: нехта палічыў гэта добрай навіной, іншыя ж убачылі вялікую небяспеку. «Наша Ніва» прыводзіць два палярныя меркаванні.

Фота: БелТА

«Не ў кожнага хопіць мужнасці падраць пашпарт на мяжы і сесці на 11 гадоў»

Галоўны рэдактар «Еўрарадыё» Павел Свярдлоў напісаў у сябе ў твітары: «А я рады, што Рома не будзе сядзець 8 гадоў. Ну каму б ад гэтага стала лепш?»

Агулам для Паўла памілаванне Рамана Пратасевіча — гэта добрая навіна. 

«Таму што чалавек, абвінавачаны па высмактаных з пальца артыкулах, не будзе сядзець у калоніі. Думаю, будуць менш пакутаваць яго бацькі. І на гэтым добрае ў гэтай навіне заканчваецца. Бо ва ўсім астатнім — і ўся гісторыя затрымання Пратасевіча, і «следства», і «суд», і «памілаванне», і тое, як ім карыстаюцца ўлады, — гэта сумныя навіны.

Мне складана ацэньваць яго паводзіны, бо я ніколі не знаходзіўся ў такой сітуацыі. Але, думаю, гэта відавочна, што не ўсе актывісты, журналісты, ды і ўвогуле людзі, якія хочуць дэмакратычных пераменаў у Беларусі, — героі. Не ў кожнага хопіць мужнасці падраць пашпарт на мяжы і сесці на 11 гадоў.

Думаю, што гэтая гісторыя амаль скончаная. Ён можа працягваць публічна хваліць рэжым і рабіць іншыя гучныя заявы, але вялікай увагі да яго больш не будзе».

«Ён ахвяра, але зноў жа, на паўтары тысячы палітзняволеных толькі Васкрасенскі і Пратасевіч пайшлі на супрацоўніцтва»

Аляксей Лявончык, сузаснавальнік ініцыятывы «Байхэлп», лічыць, што гісторыя Рамана Пратасевіча толькі пачынаецца. «Лукашэнка не так проста даруе, мякка кажучы», — кажа ён.

«Я лічу, што ў гэтай сітуацыі з Пратасевічам дакладна ёсць адзін вінаваты — гэта рэжым Лукашэнкі. Мой допіс датычыў таго, што Рома пайшоў на здзелку з сумленнем. Гэта канстатацыя факта. У пасце я прыводзіў прыклады, што здарылася пасля з тымі, хто пайшоў на такую ж здзелку. Самы падобны да Пратасевіча выпадак тут — Юрый Васкрасенкі. 

Пратасевіч цяпер у небяспецы. Ён і ў зняволенні быў у небяспецы, як і ўсе палітвязні, але прынамсі там была б за ім хоць нейкая медыйная ўвага. Цяпер яе не будзе. Рома проста вылеціць з лінзы аб'ектыву.

Большая частка людзей, з якімі я камунікую, акурат негатыўна паставілася да яго вось гэтай здзелкі. Проста калі з Ромам нешта здарыцца, то гэта мала хто заўважыць. 

Гэта не канец гісторыі для Ромы. Яго цяпер будуць выкарыстоўваць у прапагандысцкіх мэтах, ён у небяспецы, таму што асабісты вораг Лукашэнкі. Асабістым ворагам Лукашэнка не даруе, нават калі вось так выпускае. Людзі, якія станавіліся зброяй беларускай прапаганды, вельмі дрэнна заканчвалі. На яго занадта шмат патрацілі высілкаў, занадта высокапрофільная постаць, каб проста ўзяць і адпусціць яго», — разважае ён.

Аляксей Лявончык падкрэслівае, што не асуджае Пратасевіча, бо ніхто не ведае, як бы паводзіў сябе ў такіх абставінах. 

«Але ўчора на эмацыйным узроўні мне было немагчыма. З аднаго боку, я ўбачыў усмешку Ромы, які абрадаваўся таму, што нібыта ён цяпер свабодны чалавек. А з другога боку, я бачу ўсмешку Бабарыкі, які тры гады ўжо сядзіць. Бабарыка радуецца, што ўпершыню за доўгі час убачыў людзей па-за турмой, а Пратасевіч усміхаецца, што «гаспадзін прэзідэнт» яго памілаваў. І гэта эмацыйна ўчора мяне паламала, мякка кажучы.

Так, ён ахвяра, але зноў жа, на паўтары тысячы палітзняволеных толькі Васкрасенскі і Пратасевіч пайшлі на супрацоўніцтва.

Разумееце, мы даведаемся праўду толькі тады, калі гэта ўсё скончыцца. Канечне, калі Рома пасля захоча расказаць гэтую гісторыю, мы даведаемся больш дэталяў», — кажа ён.

Каментары9

  • Хочаш змяніць сусвет - пачні яго мяняць з сябе
    23.05.2023
    ІМЯ, шукаць вінаватых - гэта так па лукашыцкі.
  • даведка
    23.05.2023
    Роман Протасевич был воспитан своим отцом, военным идеологом из армии Лукашенко, и этим всё сказано.
  • даведка
    23.05.2023
    Павел Свердлов работал вместе (мот, и дружили) с Романом Протасевичем, поэтому он в этом субъективен.

У Беларускай праваслаўнай царкве абнавілі цэннік? Вось якія будуць рэкамендаваныя тарыфы7

У Беларускай праваслаўнай царкве абнавілі цэннік? Вось якія будуць рэкамендаваныя тарыфы

Усе навіны →
Усе навіны

Што рабіць, калі ў кватэры халодна?

Папярэджанне пра пагаршэнне ўмоваў надвор'я на дарогах краіны1

Чэргі з легкавікоў на польскай мяжы зніклі

Расійская армія ажыццяўляе самае хуткае прасоўванне ва Украіне з 2022 года1

Улады хваляцца, што ў Беларусь па бязвізе прыехаў мільён еўрапейцаў. Няўжо праўда?5

Гендырэктара TikTok выклікалі ў Еўрапарламент пасля выбараў у Румыніі8

Рэстаўрацыі ў Беларусі засталося на тры дні. Галоўнаму прадпрыемству краіны фактычна падпісалі смяротны прысуд6

Як Лукашэнка кульгаў, выходзячы з самалёта ў Пакістане ВІДЭА13

Тэлевядучая Святлана Бароўская расказала пра новага мужа — загадкавага расійскага бізнэсмена14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларускай праваслаўнай царкве абнавілі цэннік? Вось якія будуць рэкамендаваныя тарыфы7

У Беларускай праваслаўнай царкве абнавілі цэннік? Вось якія будуць рэкамендаваныя тарыфы

Галоўнае
Усе навіны →