Машыністам беларускага цягніка, які праз дыверсію сышоў з рэек у Бранскай вобласці, уручылі падзяку міністра
Машыністу цеплавоза Віталю Федарцову і памочніку машыніста цеплавоза Раману Пузырыну 31 мая ва ўрачыстай абстаноўцы ў лакаматыўным дэпо «Гомель» уручылі падзякі начальніка Беларускай чыгункі. На гэта звярнула ўвагу супольнасць чыгучнікаў.
Уручаць падзяку ў Гомель прыехалі з Мінска начальнік службы лакаматыўнай гаспадаркі Дзмітрый Гольнеў і начальнік службы арганізацыйна-прававой работы Андрэй Кашко.
«Лакаматыўная брыгада ўзнагароджаная за аператыўныя і слушныя дзеянні, якія дазволілі мінімізаваць наступствы нестандартнай сітуацыі», — гаворыцца ў паведамленні, размешчаным у канале гомельскіх чыгуначнікаў.
1 мая ў Бранскай вобласці на перагоне Расуха — Унеча беларускі чыгуначны састаў з 60 вагонамі, гружаны нафтапрадуктамі і піламатэрыяламі, сышоў з рэек праз пашкоджанне палатна. Паводле афіцыйнай інфармацыі, у выніку дыверсіі ніхто не пацярпеў.
Каментары