Усяго патроху11

Даследчыкі расказалі, як не даць пажарам знішчыць дзікую прыроду Палесся

Новае даследаванне паказала, што папярэдзіць маштабныя пажары на Палессі можа аднаўленне натуральнага гідрарэжыму, піша сайт Wildlifebelarus.org.

Пажарышчы на тураўскім балонні. Фота: Максім Бялоцкі

Пажары ў дзікай прыродзе — нармальная з’ява. Яны дапамагаюць некаторым тыпам лясоў аднаўляцца. Калі слой лясной падсцілкі ў сасняку робіцца такім тоўстым, што маладым дрэўцам няма як укаранець, працэс натуральнага аднаўлення практычна прыпыняецца.

На дапамогу прыходзяць пажары: сухое дрэва можа загарэцца ад маланкі. Арганіка, якая накоплівалася гадамі, раскладаецца агнём вельмі хутка і ператвараецца ў пажыўныя рэчывы для новых раслін.

Большая частка натуральных лясных пажараў займае невялікую плошчу. Пасля пажару малады лес хутка падымаецца на ўзбагачанай пажарам глебе. Розныя ўчасткі лесу гараць з рознай інтэнсіўнасцю, таму пасля пажару лес можа стаць больш разнастайным, чым раней.

Аднак пры недастатковай вільготнасці пажары могуць перарастаць у вельмі вялікія, разбуральныя для экасістэм. Яны могуць быць небяспечныя і для здароўя ды жыцця людзей, а папярэджваць і тушыць пажары ў спякотныя і засушлівыя перыяды — вельмі затратна. 

Самыя сур’ёзныя і складаныя для тушэння пажары на Палессі адбываюцца акурат у асушаных поймах рэк, на асушаных тарфяніках або парушаных балотах.

У даследаванні «Ландшафтныя пажары непрапарцыйна ўздзейнічаюць на тарфянікі, паплавы і ліставыя лясы ўмеранага пояса з высокай прыродаахоўнай каштоўнасцю, але толькі ва ўмовах нізкай вільготнасці», апублікаваным на галоўнай сусветнай платформе рэцэнзаванай навуковай літаратуры ScienceDirect у маі 2023 года, сказана, што

аднаўленне водна-балотных угоддзяў можа паменшыць імавернасць разбуральных пажараў на вялікіх плошчах.

Брытанскі траст па арніталогіі сабраў каманду навукоўцаў з Вялікабрытаніі, Канады, Новай Зеландыі і Беларусі, дзе нашу краіну прадстаўляў Дзмітрый Грумо, дырэктар Інстытута эксперыментальнай батанікі імя Купрэвіча НАН Беларусі.

Вучоныя картаграфавалі і прааналізавалі буйныя пажары, што адбываліся на Палессі на працягу 19-ці гадоў. Для вывучэння прычын і ўзроўню распаўсюджанасці буйных пажараў выкарыстоўваліся спадарожнікавыя здымкі, што знаходзяцца ў вольным доступе. 

Карта пажараў на Палессі з даследавання

Аўтары даследавання выявілі, што з 2001 па 2019 год на Палессі адбылося пяць пажараў на плошчы больш як 100 квадратных кіламетраў (так званыя «мегапажары»). Асабліва часта Палессе гарэла ўвесну і ўвосень.

Пачыналіся пажары пераважна там, дзе вяскоўцы выпальвалі палеткі перад пачаткам і пасля заканчэння сельскагаспадарчых работ.

Менавіта сезонны пал — частая прычына пажараў на суседніх тарфяніках і паплавах, дзе агонь пагражае рэдкім відам і прыводзіць да высокіх выкідаў вугляроду ў атмасферу.

Выпрацаваныя тарфянікі і палеткі на месцы некалі асушаных балот — надзвычай пажаранебяспечныя аб’екты. Сухі торф лёгка пачынае тлець, але патушыць тарфяны пажар вельмі складана.

Самыя вялікія пажары палалі ў лісцевых лясах, наносячы вялізную шкоду векавым дубровам, якія знаходзяцца пад аховай. Яны аднаўляюцца пасля пажараў цяжэй за іншыя віды лясоў.

Агулам за даследаваны перыяд пажары рознага маштабу закранулі пятую частку асабліва ахоўных прыродных тэрыторый Палесся. У той жа час гарэла толькі 8% тэрыторый, што не знаходзяцца пад аховай.

Адзін з буйных пажараў — плошчай 97 кв. км — адбыўся ў Чарнобыльскай зоне адчужэння, дзе пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС захоўваецца высокі ўзровень радыеактыўнага забруджвання. Пажары ў гэтай частцы Палесся могуць мець асабліва сур’ёзныя наступствы для здароўя людзей.

У Беларусі плошча асушаных тарфянікаў перавышае 1,5 млн га. Гэта значыць, што практычна кожны горад краіны патэнцыйна знаходзіцца ў зоне рызыкі пры гарэнні тарфянікаў. І адзінае эфектыўнае рашэнне ў барацьбе з тарфянымі пажарамі — забалочванне дэградаваных тарфянікаў.

Каментары1

  • кажыма як ёсць
    10.06.2023
    Пачыналіся пажары пераважна там, дзе вяскоўцы выпальвалі палеткі перад пачаткам і пасля заканчэння сельскагаспадарчых работ.
    На Беларусі няма лясных пажараў, ёсць лясныя ПАДПАЛЫ. Трэба ствараць мабільныя атрады ратавальнікаў прыроды, узброеныя снайперскімі вінтоўкамі.

Мінчанка пакінула станоўчы водгук на сумку — і раптам выкрыла здраду чужога мужа17

Мінчанка пакінула станоўчы водгук на сумку — і раптам выкрыла здраду чужога мужа

Усе навіны →
Усе навіны

Ваеннае становішча ў Паўднёвай Карэі адмяняецца2

Суперсучасныя нарвежскія F-35 прыляцелі ўзмацніць абарону хаба НАТА на мяжы з Украінай1

Дзе ў Еўропе навагоднія елкі прэтэндуюць на званне самай высокай?2

У эфіры БТ выйшаў шпіёнскі фільм пра асуджаных Дзмітрыя Пазнякова і Томаша Бярозу4

У Расіі выпадкова выдалі колькасць вайскоўцаў, якія зніклі без вестак?8

Сталі вядомыя прозвішчы яшчэ сямі чалавек, вызваленых праз памілаванне1

Расійскія вайсковыя караблі пакінулі базу ў сірыйскім Тартусе11

Прапаганда піша, што сын экс-кіраўніка МЗС Украіны купіў «Жалезны трон» за $1,5 мільёна. Праўда?7

Выйшаў на волю заснавальнік «Кальяннай №1» Іван Мураўёў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінчанка пакінула станоўчы водгук на сумку — і раптам выкрыла здраду чужога мужа17

Мінчанка пакінула станоўчы водгук на сумку — і раптам выкрыла здраду чужога мужа

Галоўнае
Усе навіны →