Нерухомасць44

Раённы шык. Як выглядаюць і колькі каштуюць самыя дарагія кватэры ў раённых цэнтрах

Паглядзелі, па якіх цэнах прадаюць самыя дарагія кватэры ў пяці найбуйнейшых раённых цэнтрах Беларусі.

Фота тут і далей: realt.by. Калаж: «Наша Ніва»

Бабруйск. «Квадрат» па $2240 

Па апошніх звестках, у Бабруйску пражывае больш за 208 тысяч чалавек, што робіць яго самым буйным па насельніцтве раённым цэнтрам Беларусі і адзіным з насельніцтвам больш за 200 тысяч.

Самую дарагую з кватэр, выстаўленых на продаж у Бабруйску, ацанілі ў 130 тысяч даляраў, гэта каля 2240 даляраў за «квадрат».

Столькі просяць за двухпакаёвую кватэру са свежым сучасным рамонтам. Яна цалкам мэбляваная, у спальным пакоі ёсць кандыцыянер. Кватэра знаходзіцца па адрасе вул. Горкага на 15-м паверсе 19-павярховіка 2020 года пабудовы. 

Агульная плошча кватэры складае 58 м², жылая — 33.

Кватэра з саўнай

Дзве кватэры ў Бабруйску ацанілі ў 89 000 даляраў.

Адна з іх — пяціпакаёўка з саўнай. Агульная плошча кватэры — 126 м². З улікам вялікай плошчы атрымліваецца па $706 за метр. Гэтая кватэра знаходзіцца на 8-м паверсе 9-павярховага дома 1984 года пабудовы. 

У кватэры два санвузлы, у адным з якіх месціцца саўна. У вялікай гасцёўні ёсць камін.

Прадавец апісвае кватэру як унікальнае месца, якое можа стаць ідэальным домам для тых, хто шукае нешта асаблівае.

«Унікальная кватэра з убудаванай саўнай і раскошным інтэр'ерам — гэта месца, дзе раскоша і камфорт зліваюцца разам. Кватэра мае не толькі адно з самых прасторных жылых памяшканняў у горадзе, але і ўласную саўну, дзякуючы якой вы зможаце атрымліваць асалоду ад прыемных працэдур у любую пару года», — гаворыцца ў апісанні.

Баранавічы. No photo

У Баранавічах пражывае 172 150 чалавек. Самая дарагая кватэра ў гэтым райцэнтры прадаецца за 90 тысяч даляраў. Столькі просяць за трохпакаёўку на 89 «квадратаў». Гэта крыху больш за 1000 даляраў за метр. У кватэры тры пакоі плошчай каля 17 м² і кухня на 15,9 м².

Наступную па цане кватэру з выстаўленых на продаж у Баранавічах ацанілі ў 87 тысяч ($809 за м²). Гэта ўжо чатырохпакаёўка з агульнай плошчай 107,6 м². Самы вялікі пакой мае плошчу 34 м².

Фота: скрыншот з сайта realt.by

Як выглядаюць самыя дарагія кватэры Баранавіч знутры — невядома. У аб'явах можна ўбачыць толькі здымкі з планам памяшканняў. 

Барысаў. Два паверхі і 240 «квадратаў»

Трэцяе месца па колькасці насельніцтва сярод райцэнтраў займае Барысаў, там, згодна з апошнімі данымі, пражывае 136 409 чалавек.

Самая дарагая кватэра ў Барысаве прадаецца за 95 тысяч даляраў. Двухузроўневая трохпакаёўка мае агульную плошчу ў 240 м², жылую — 145,9 м². Калі пералічыць кошт на квадратны метр, атрымліваецца ўсяго каля $396 за м². Таксама ў кватэры велізарная кухня памерам больш за 30 «квадратаў». 

Жытло займае два паверхі з трох дома 2007 года пабудовы. Калі меркаваць па фота, рамонт у доме апошні раз рабілі адразу пасля здачы дома ў эксплуатацыю.

«Два санвузлы, дзве зашклёныя лоджыі, падлога з падагрэвам. Кватэра знаходзіцца ў ціхім раёне з развітой інфраструктурай. Выдатнае транспартнае злучэнне», — гаворыцца ў апісанні да аб'екта. 

«Шыкоўна і прасторна»

Наступная па дарагоўлі кватэра ў самым буйным райцэнтры Мінскай вобласці выстаўленая за 79 тысяч даляраў. 

Агульная плошча гэтай трохпакаёўкі складае 90 м², жылая — 52 м². Кухня — 12,7 м². Дом дзевяціпавярховы, пабудаваны з цэглы. Сама кватэра знаходзіцца на 5-м паверсе. Прадавец чамусьці вырашыў падкрэсліць, што кватэра знаходзіцца непасрэдна на сярэднім паверсе. Само жытло апісваецца як шыкоўнае і прасторнае. 

Праўда, рамонт у кватэры далёка не самы сучасны. Напрыклад, на столі ў ванным пакоі можна ўбачыць касетоны.

Пінск. 150 тысяч даляраў за кватэру ў цэнтры

У сталіцы беларускага Палесся, па апошніх звестках, пражывае крыху больш за 124 тысячы чалавек. 

Самая дарагая кватэра ў гэтым горадзе прадаецца за 150 тысяч даляраў. Столькі просяць за двухузроўневую чатырохпакаёўку агульнай плошчай пад 140 «квадратаў». 

Другі паверх у гэтай кватэры мансардавага тыпу. Сам дом 2001 года пабудовы знаходзіцца ў цэнтры горада па адрасе вул. Міцкевіча, 3. У кватэры зроблены сучасны рамонт, у памяшканнях маюцца кандыцыянеры.

Кватэра для глыбокага сну

Наступная па дарагоўлі кватэра ў Пінску каштуе ў два разы меней. За 77 тысяч даляраў у гэтым горадзе прадаецца трохпакаёўка з агульнай плошчай 76,4 м².

Сярод іншага ў апісанні да аб'екта пазначылі, што ў спальным пакоі ёсць рулонныя шторы блэкаўт для глыбокага сну.

Мазыр. Трохпакаёўка з чырвонай кухняй

Замыкае пяцёрку лідараў па колькасці насельніцтва сярод раённых цэнтраў горад Мазыр. У ім, па апошніх даных, пражывае 105,3 тысячы чалавек.

Самая дарагая кватэра там прадаецца за 72 тысячы даляраў. Столькі просяць за трохпакаёвую кватэру плошчай 78 м². Кватэра — на другім паверсе 11-павярховага дома 2015 года пабудовы. 

«У кватэры выкананы сучасны і якасны рамонт. Застаецца ўбудаваная кухня, варачная панэль, пасудамыечная машына, халадзільнік», — гаворыцца ў апісанні.

Але ацаніць па аб'яве інтэр'еры самай дарагой з выстаўленых на продаж кватэр у Мазыры даволі складана. Прадавец выклаў толькі здымкі кухні, ваннага пакоя і калідора.

Магчымы вывад у нежылы фонд

Наступная па дарагоўлі кватэра ў Мазыры прадаецца ўсяго на 2 тысячы даляраў танней. Роўна ў 70 тысяч «вечна зялёных» ацанілі чатырохпакаёўку плошчай 74 м². 

Ацаніць, як выглядае гэтае жытло, па аб'яве зусім немагчыма, бо сярод здымкаў ёсць толькі выява з планам памяшканняў. 

У апісанні да аб'екта пазначана толькі тое, што кватэра мае зручнае месцазнаходжанне. Апроч гэтага, адзначаецца магчымасць вываду памяшкання ў нежылы фонд. Сама кватэра знаходзіцца на першым паверсе.


Каментары4

  • чэл
    18.06.2023
    Кошт “кватрада” ў такіх кватэр павінен быць максімум 500 даляраў
  • так все таки баран ? а так хотелось верить, что хотя бы козел
    18.06.2023
    так. Баранавічы. шо значыць No photo ? 🙅
  • барысау
    18.06.2023
    Сама кватэра знаходзіцца на 5-м паверсе. Прадавец чамусьці вырашыў падкрэсліць, што кватэра знаходзіцца непасрэдна на сярэднім паверсе

    тиханоускаетенестайл
    бярыця не глядя, мужыки)

Алепа за тры дні? Сірыйскія паўстанцы ўвайшлі ў найбуйнейшы горад Сірыі. Эрдаган ізноў усадзіў ятаган у спіну Пуціна7

Алепа за тры дні? Сірыйскія паўстанцы ўвайшлі ў найбуйнейшы горад Сірыі. Эрдаган ізноў усадзіў ятаган у спіну Пуціна

Усе навіны →
Усе навіны

Экс-прэзідэнт Польшчы: Замарожаны канфлікт будзе трагічнай весткай для Украіны3

Упершыню за палову месяца даляр патаннеў

«Калі набыў $20 па курсе 3,3 — і цяпер ты паспяховы інвестар»: як беларусы рэагуюць на скачкі валют7

У 53 гады загінуў былы турэмны начальнік з Оршы5

У Брэсце мужчына падумаў, што яму атруцілі каву, і ўдарыў афіцыянтку лыжкай. Завялі крымінальную справу3

Паліцыя разагнала пратэст у цэнтры Тбілісі3

Улады Малдовы вырашылі не плаціць «Газпраму» доўг памерам 709 млн даляраў

«Цяпер хоць стала можна нармальна зарабляць». Што думаюць таксісты пра працу ў новых умовах9

Аўстралія забароніць падлеткам да 16 гадоў карыстацца сацыяльнымі сеткамі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Алепа за тры дні? Сірыйскія паўстанцы ўвайшлі ў найбуйнейшы горад Сірыі. Эрдаган ізноў усадзіў ятаган у спіну Пуціна7

Алепа за тры дні? Сірыйскія паўстанцы ўвайшлі ў найбуйнейшы горад Сірыі. Эрдаган ізноў усадзіў ятаган у спіну Пуціна

Галоўнае
Усе навіны →