Сям'я веганаў папрасіла суседзяў зачыняць вокны, калі тыя гатуюць мяса
У каментарах многія людзі былі ў лютасці з-за просьбы сям'і да суседзяў зачыняць вокны падчас гатавання мяса.
У Аўстраліі прызналі, што сям'я веганаў мае права, пасля таго, як яна адправіла сваім суседзям ліст з просьбай зачыняць вокны падчас гатавання мяса.
Спрэчка між суседзямі пачалася ў горадзе Перт (Аўстралія), калі жыхар Бернс-Біч заявіў, што пах мяса, які даносіцца з дома ягонага суседа, прыводзіць да «ванітаў, а таксама засмучае» яго сям'ю, якая есць расліны, піша УНІАН.
Рукапісны ліст, які быў адпраўлены на акаўнт Hey Perth у фэйсбуку, утрымліваў папярэджанні «калі ласка, пастаўцеся сур'ёзна» і «важнае паведамленне».
У пісьме гаварылася: «Добры дзень, сусед, не маглі бы вы зачыняць бакавое акно, калі гатуеце, калі ласка? Мая сям'я — веганы (мы ямо толькі раслінную ежу), і пах мяса, якое вы гатуеце, прымушае нас адчуваць сябе дрэнна і перажываць».
«Мы будзем удзячныя за ваша разуменне», — напісалі ў лісце «Сара, Уэйн і дзеці».
5 мая папулярны акаўнт Hey Perth у фэйсбуку падпісаў пост: «Даслала нам Кайлі з Бернс-Біч».
У каментарах многія людзі былі ў лютасці з-за просьбы веганскай сям'і.
Некаторыя людзі жартавалі, што калі б яны атрымалі падобны ліст, то ў адплату зладзілі б барбекю па суседстве. «Госпадзе, куды коціцца свет, калі ты не можаш прыгатаваць стэйк на ўласнай кухні», — сказаў адзін чалавек.
«Яны павінны зладзіць вулічную вечарыну і напіцца на лужку перад домам», — прапанаваў іншы чалавек.
Таксама некаторыя сцвярджалі, што ніхто не «клапоціцца» пра тое, што людзі гатуюць у сябе дома, і што сям'я веганаў не павінна «навязваць [свае] погляды на ежу» суседзям.
Тым часам частка людзей падзялілася ўласнымі прапановамі аб тым, як сям'я «драпежнікаў» павінна рэагаваць на сваіх суседзяў, якія любяць гародніну.
Каментары
Мне таксама ні падабалась калі раней суседзі смажылі мойву
Да ну на.падобную...талерантнасць чалавека права ..даводзяць да абсурда