Навука і тэхналогіі55

Навукоўцы: замест рэальных трэніровак для росту мускулаў дастаткова простай візуалізацыі. Наш мозг усё зробіць без нас

Новае даследаванне сведчыць аб тым, што ўяўныя практыкаванні аказваюць такі ж эфект на мускулатуру, як і рэальныя.

brain and exercise мозг і трэніроўкі мозг и тренировки
Ілюстрацыйнае фота: vecteezy.com

Са сваімі высновамі група навукоўцаў з Вялікабрытаніі, Славеніі і Харватыі знаёміць у часопісе Medicine & Science in Sports & Exercise. Эксперымент быў праведзены на членах баскетбольнай каманды з Глазга ў перыяд пандэміі COVID-19.

Трыццаць прафесійных баскетбалістаў мужчынскага полу (узросту 26,1±6,2 года) былі выпадковым чынам падзеленыя на тры групы па дзесяць чалавек.

Удзельнікі першай групы павінны былі дакладна мадэляваць у галаве наступныя два сілавыя практыкаванні тры разы на тыдзень на працягу шасці тыдняў: прысяданні і жым лежачы з абцяжарваннем, якое складала 85% ад індывідуальнага максімуму спартоўца. Такіх уяўных падыходаў павінна было быць тры з уяўным адпачынкам дзве хвіліны паміж падыходамі. У кожным падыходзе павінна было быць па шэсць паўтарэнняў.

Другую групу папрасілі ўявіць, што яны падымаюць вагу ад 55 да 65 % ад свайго максімуму. Трэцяя група не павінна была паднімаць ніякіх уяўных цяжараў.

Усе тры групы на працягу месяца праводзілі па два сеансы сапраўднага высокаінтэнсіўнага бегу.

З удзельнікамі першай і другой групы быў складзены дакладны расклад, свайго роду журнал, які яны ў думках праглядалі. Спартоўцы павінны былі візуалізаваць, як уваходзяць у трэнажорную залу, устанаўліваюць адпаведную вагу на штангу, кладуць штангу сабе на плечы і г. д. Апусканне штангі павінна было займаць роўна дзве секунды (як звычайна), а ўздым адбывацца як мага хутчэй.

Па меры працягу трэніровак спартоўцам даводзілася павялічваць колькасць паўтарэнняў да васьмі, а перапынкі крыху павялічваліся. Пасля шасці тыдняў навучання ўсе падыспытныя былі правераныя, каб вызначыць, ці змянілася іх максімальная сіла. Для гэтага спортоўцам трэба было падняць максімальную вагу за адно практыкаванне.

Вынікі ўразілі навукоўцаў. Першая група (з найбольшай уяўнай вагой) дадала ў сярэднім 9% у прысяданнях і 7% у жыме лежачы. Другая група (сярэдняя вага) на 5% у прысяданнях і 2% у жыме лежачы. Удзельнікі трэцяй групы, якія не праходзілі ніякай уяўнай сілавой трэніроўкі, страцілі максімальную сілу.

Такім чынам навукоўцы змаглі паказаць, што сіла трэніраваных спартоўцаў можа быць значна павялічана толькі з дапамогай працы мозгу.

Вучоныя тлумачаць, чаму іх эксперымент меў поспех. Калі мы як мага больш дакладна ўяўляем «рэальную трэніроўку», то ў гэтым працэсе задзейнічаны тыя ж участкі нашага мозга і тыя ж сігнальныя шляхі ў пазваночніку, як пры сапраўднай трэніроўцы. Чым часцей мы так робім, тым лепш наш мозг кіруе нашымі мышцамі і прымушае іх мацней рухацца.

Навукоўцы адзначаюць, што такі від трэніровак могуць выкарыстоўваць прафесійныя спартоўцы пры траўмах ці сітуацыях, калі ім нельга трэніравацца. Таксама такі метад можа прыдацца ў выпадку вялікай стомленасці і боязі, што далейшыя трэніроўкі могуць нашкодзіць здароўю.

Навукоўцы адзначаюць, што метад будзе эфектыўны толькі ў тым выпадку, калі чалавек будзе дакладна праінструктаваны і азнаёмлены з ім.

Чытайце яшчэ:

Вучоныя: фізічныя нагрузкі прадухіляюць дыябет, нават калі да яго ёсць моцная генетычная схільнасць

Удар галавою? Былыя футбалісты-прафесіяналы маюць значна большую рызыку развіцця дэменцыі

У Швейцарыі паралізаванаму мужчыну ўжывілі імпланты ў мозг і хрыбетнік. Цяпер ён зноў можа хадзіць

Каментары5

  • Карусь Шмовганэць
    18.06.2023
    Всё ясно. Скрытыя пропаганда онанизма. Давайте-давайте, вперёд и без сомнений.
  • Все пилят
    18.06.2023
    Кто-то распилил большой грант.
    Напоминает аннекдот, про Петьку и Василия Ивановича, когда те, достигали
    алкогольного опьянения с помощью самовнушения.............
  • ученый коченый
    18.06.2023
    Надо визуализировать уход АГЛ

Знайшлося тлумачэнне, чаму расійскія «шахеды» залятаюць у Беларусь2

Знайшлося тлумачэнне, чаму расійскія «шахеды» залятаюць у Беларусь

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўская не будзе заклікаць беларусаў ісці на выбары і пратэставаць65

Міністр сувязі: 5G — гэта ўсяго толькі тэхналогія. Карыстальніку ўсё роўна, 5G, 6 або 47

Перад выбарамі ў Гомелі затрымалі як мінімум 10 чалавек, двух — па крымінальнай справе

Паглядзіце, якая незвычайная птушка заляцела ў Беларусь1

Дырэктар водаканала патлумачыў, чаму асадак ад вады ў чайніку — гэта нармальна4

У СК расказалі, праз які месенджар часцей за ўсё падманваюць беларусаў1

Як барацьба за экалогію і санкцыі прывялі еўрапейскі аўтапрам да крызісу20

У сталічным «Паўночным беразе» будуюць першы дзіцячы садок. Якім той будзе2

Бундэсвер: За крушэннем самалёта DHL у Літве можа стаяць Расія4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Знайшлося тлумачэнне, чаму расійскія «шахеды» залятаюць у Беларусь2

Знайшлося тлумачэнне, чаму расійскія «шахеды» залятаюць у Беларусь

Галоўнае
Усе навіны →