Вайна

Горад Валуйкі Белгародскай вобласці трапіў пад абстрэл, а ў Маскве зноў адбылася дыверсія на чыгунцы

Горад Валуйкі Белгародскай вобласці трапіў ноччу пад абстрэл. Выбуховай хваляй аўтамабілі раскідала па стаянцы. Выбітыя шыбы ў жылых дамах. Паводле папярэдніх звестак, ёсць параненыя. Афіцыйнай інфармацыі пакуль няма.

Валуйкі трапілі пад абстрэл. Усе фота: мясцовыя тэлеграм-каналы

Па інфармацыі SHOT, у выніку абстрэлаў загінула жанчына, 7 чалавек параненыя. Пашкоджаныя 5 шматкватэрных дамоў і 4 прыватныя домаўладанні: выбітыя вокны, пасечаныя фасады. У адным з дамоў гарыць гаспадарчая пабудова.

Курскі губернатар Раман Старавойт паведаміў пра абстрэл пасёлкаў Цёткіна і Папова-Лежачы Глушкаўскага раёна.«У Папова-Лежачах праз пашкоджанне ліній электраперадачы ў частцы дамоў няма электрычнасці», — напісаў ён. Пацярпелых няма.

На Варшаўскай шашы ў Маскве ж невядомыя сёння ноччу падпалілі рэлейныя шафы ўздоўж чыгуначных шляхоў. Шафы, размешчаныя адна ад адной на адлегласці 1,5 метра, забяспечвалі працу семафораў.

Узгаранне хутка патушылі. Вінаватых шукаюць. На графік цягнікоў, як паведамляюць тэлеграм-каналы, інцыдэнт не паўплываў. На месцы працуюць супрацоўнікі паліцыі.

Апошні раз дыверсанты падпальвалі рэлейнай шафы на чыгунцы ў Маскве 26 мая. Тады плошча ўзгарання склала ўсяго адзін квадрат.

Каментары

«Вісіць на валаску». Падзенне рэжыму Асада ставіць пад пагрозу расійскія аперацыі ў Афрыцы4

«Вісіць на валаску». Падзенне рэжыму Асада ставіць пад пагрозу расійскія аперацыі ў Афрыцы

Усе навіны →
Усе навіны

У Расіі салістку вайсковага аркестра аштрафавалі на $30 тысяч за спробу даказаць калегам, што ва Украіне гінуць цывільныя3

П'яны беларус у адных трусах напаў на паліцэйскіх на Пхукеце і раскідаў іх ВІДЭА29

Памятаеце Арцёма, які адкрыў махлярскі збор у Польшчы? Ён знайшоўся ў Беларусі. За кратамі

Сірыйскія паўстанцы атрымлівалі і беларускую зброю2

У ноч на чацвер Грозны падвергнуўся нападу беспілотнікаў1

У Ізабеліне аднаўляюць сінагогу, пабудаваную ў часы Вялікага Княства Літоўскага9

Трамп запрасіў Сі Цзіньпіна на сваю інаўгурацыю1

«Буду змагацца да канца». Прэзідэнт Паўднёвай Карэі адхіліў абвінавачванні ў мяцяжы1

32-тонную піўную цыстэрну каля мінскай плошчы Бангалор паднялі ВІДЭА

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Вісіць на валаску». Падзенне рэжыму Асада ставіць пад пагрозу расійскія аперацыі ў Афрыцы4

«Вісіць на валаску». Падзенне рэжыму Асада ставіць пад пагрозу расійскія аперацыі ў Афрыцы

Галоўнае
Усе навіны →