Экс-прэм'ер Фінляндыі папрасіла медыя не ўмешвацца ў яе прыватнае жыццё
Былая прэм'ер-міністарка Сана Марын раскрытыкавала медыя за тое, як яны асвятлялі яе прыватнае жыццё падчас працы прэм'ерам.
Паводле яе слоў, тое, як журналісты пісалі пра яе жыццё, здавалася «неабгрунтаваным і перабольшаным», як піша Yle.fi.
— Пазаўчора быў мой апошні дзень працы на пасадзе прэм'ер-міністра, і я лічу, было б разумна, каб пытанні, якія датычаць майго асабістага жыцця, больш не абмяркоўваліся на публіцы падобным чынам, — напісала Марын у твітары.
Яна адмовілася каментаваць твіт пасля публікацыі.
Сана Марын была прэм'ерам Фінляндыі са снежня 2019 года па красавік 2023 года. Калі яна ўзначаліла ўрад, яна была самым маладым на той час прэм'ер-міністрам у свеце (34 гады).
Медыя актыўна каментавалі яе прыгажосць, свецкае жыццё, у тым ліку вечарынкі або развод з мужам. У красавіку 2023 года яе Сацыял-дэмакратычная партыя прайграла выбары, і Марын пайшла ў адстаўку. У аўторак фінскі ўрад узначаліў кансерватар Петэры Орпа.
Каментары