Прэзідэнт Літвы зноў нагадаў пра імкненне зраўняць абмежаванні ў дачыненні да расіян і беларусаў
У адказ на пагрозу ад расійскіх наймітаў «Вагнера», якія знаходзяцца ў Беларусі, прэзідэнт Гітанас Наўседа нагадвае, што яго вета, якое зусім нядаўна адхілілі намаганнямі кіроўнай партыі, было скіраванае на ўраўноўванне прававых умоў як для расійскіх, так і для беларускіх грамадзян, як піша Delfi.lt.
Паводле слоў кіраўніка Літвы, у сувязі з тым, што гэта вета адхілілі, існуе рызыка з'яўлення на межах Літвы наймітаў-«вагнераўцаў» з беларускім грамадзянствам.
«Давайце ўспомнім: прэзідэнт наклаў вета на закон, сказаўшы, што мы павінны прымяняць аднолькавы прававы рэжым да людзей з Расіі і Беларусі, што прыбываюць да нас.
Я б сказаў, што кіроўная большасць зларадна адхіліла гэта вета — ну цяпер яны стаяць ля разбітага карыта», — сказаў Наўседа ў інтэрв'ю тэлеканалу LNK.
Ён падкрэсліў, што ў найбліжэйшы час давядзецца вярнуцца да пытання ўраўноўвання прававога рэжыму ў дачыненні да расіян і беларусаў.
«Найбліжэйшым часам давядзецца вярнуцца да гэтага пытання, бо такім чынам бярэцца на сябе поўная адказнасць за тое, што ля нашых межаў могуць з'явіцца ўзброеныя людзі з беларускім грамадзянствам, пад адзеннем якіх будуць хавацца тыя самыя «вагнераўцы». Я не палохаю, я проста прапаную вельмі добра падумаць, у якой сітуацыі мы цяпер знаходзімся», — падкрэсліў Наўседа.
«Гэтым хлопцам відавочна чужыя згрызоты сумлення, і ў адпаведных руках яны могуць быць выкарыстаны для якіх-небудзь зламысных мэтаў», — сказаў ён.
Сейм у красавіку не прыслухаўся да прапаноў Наўседы аб нацыянальных санкцыях супраць грамадзян Расіі і Беларусі. Вета кіраўніка дзяржавы было адхілена галасамі 99 дэпутатаў.
-
Расійскі карабель абстраляў сігнальнымі боепрыпасамі нямецкі верталёт у Балтыйскім моры
-
«Залезь назад у сваю скрынку». Cпецпрадстаўнік Трампа па Украіне паставіў на месца крамлёўскага мільярдэра Малафеева
-
У Іране Нобелеўскую лаўрэатку адпусцілі з турмы на 21 дзень. Палітзняволеная адбывае велізарны тэрмін
Каментары