Вайна

За тыдзень з Беларусі паехала пяць эшалонаў з расійскімі «мобікамі» — «Супольнасць чыгуначнікаў»

Цягам гэтага тыдня была заўважана перадыслакацыя мабілізаваных расійскіх вайскоўцаў, якія праходзілі падрыхтоўку на палігонах Беларусі, паведамляе «Супольнасць беларускіх чыгуначнікаў».

Фота ілюстрацыйнае

Вайсковыя эшалоны адпраўляліся з Беларусі ў Варонежскую вобласць.

Так, напрыклад, 5 ліпеня са станцыі Палонка пад Баранавічамі на станцыю Маслаўка ў Ліскінскім раёне Варонежскай вобласці быў адпраўлены вайсковы эшалон №961, у складзе якога знаходзілася 43 вагоны (пяць пасажырскіх на прыблізна 250 чалавек), чатыры крытыя (з рыштункам), 34 вагона-платформы (з пагружанай вайсковай тэхнікай). Прыбыць на месца гэты цягнік меў 7 ліпеня.

Акрамя гэтага эшалона, на гэтым тыдні ў той жа рэгіён накіравалася яшчэ чатыры цягнікі: 3 ліпеня з той жа Палонкі і са станцыі Лясная пад Баранавічамі, а 4 ліпеня — з Асіповічаў і Івацэвічаў.

Каментары

Святкаваць трэці падзел Рэчы Паспалітай, даплачваць Гігіну і адсунуць Марзалюка: як Расія хоча перапісаць гісторыю Беларусі13

Святкаваць трэці падзел Рэчы Паспалітай, даплачваць Гігіну і адсунуць Марзалюка: як Расія хоча перапісаць гісторыю Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

«У кожнай краіне ўсё залежыць толькі ад беларусаў». У АПК з’явіўся адказны за легалізацыю беларусаў за мяжой5

У Ізраілі памёр чалавек, які пакараў смерцю нацысцкага злачынцу Адольфа Эйхмана5

Уладальніка гродзенскага блога S13 адправілі яшчэ на 15 сутак арышту

Кітай не шкадуе ніякіх грошай, каб перакупіць тэхналагічныя таленты3

Хто той сабака, што бегаў па вяршыні піраміды Хеопса і праславіўся на ўвесь свет?4

Васіля Верамейчыка прызналі палітвязнем

Наталля Пяткевіч: Тыкток стаў нашай ядзернай зброяй27

Катэдж у Мінску з саўнай і басейнам прадаюць амаль за 400 тысяч даляраў5

Мінадукацыі зацвердзіла 10 «запаветаў» для школьнікаў і бацькоў10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Святкаваць трэці падзел Рэчы Паспалітай, даплачваць Гігіну і адсунуць Марзалюка: як Расія хоча перапісаць гісторыю Беларусі13

Святкаваць трэці падзел Рэчы Паспалітай, даплачваць Гігіну і адсунуць Марзалюка: як Расія хоча перапісаць гісторыю Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →