Грамадства11

Марк Мацкевіч з Наваполацка нядоўга быў адзіным хлопцам, які набраў на сёлетнім ЦТ 400 балаў. Такіх ёсць яшчэ як мінімум двое

Учора паведамлялася, што Марк Мацкевіч з Наваполацка набраў максімальныя 400 балаў на цэнтралізаваным тэставанні. У той час ёй быў адзіным вядомым хлопцам, які сёлета дасягнуў такога выніку (тры астатнія былі дзяўчатамі). Але выявілася, што такіх хлопцаў ёсць яшчэ як мінімум двое — Дзяніс Кагукін з Полацка і Раман Кандраценя з Ганцавіч.

Дзяніс Кагукін

Вучань Полацкай дзяржаўнай гімназіі №1 імя Францыска Скарыны сёлета атрымаў па 100 балаў на цэнтралізаваных экзаменах па беларускай мове і матэматыцы. Яшчэ 100 балаў яму належыць як пераможцу заключнага этапу Рэспубліканскай алімпіяды па фізіцы пры паступленні на профільную спецыяльнасць, плюс такі ж сярэдні бал атэстата, памножаны на дзесяць.

У каментары для «Настаўніцкай газеты» Дзяніс расказаў, што ён далей збіраецца рабіць пры такіх бліскучых выніках:

«Папраўдзе, яшчэ дакладна не вызначыўся. Пераходзячы ў старэйшыя класы, я цвёрда вырашыў, што вучыцца далей буду ў Беларусі. А вось з выбарам універсітэта складана, у кожным ёсць свае перавагі.

Хутчэй за ўсё, маёй альма-матар стане БДУІР, бо цікавіць праграмная інжынерыя. Але і фізікай хацеў бы працягнуць займацца, асабліва эксперыментальнай.

Можа, атрымаецца знайсці нешта новае і карыснае ў ходзе даследаванняў на сутыку розных навук або развівацца ў напрамку інфармацыйных тэхналогій, стварыць значны для грамадства праграмны прадукт. Час пакажа».

Раман Кандраценя

У сваю чаргу, выпускнік гімназіі горада Ганцавічы Раман Кандраценя меў атэстат са 100 баламі, на 100 балаў здаў цэнтралізаваныя экзамены па рускай мове і матэматыцы, а яшчэ «сотку» атрымаў па выніках цэнтралізаванага тэставання па фізіцы.

Раней стала вядома, што максімальныя 400 балаў на тэставанні набралі Марк Мацкевіч з Наваполацка, Паліна Дычак з Ліды, Вольга Друшчыц з Жабінкаўскага раёна і Мілена Васько з Мазыра. Гендарны баланс, такім чынам, выраўняўся — на цяпер сярод вядомых нам 400-бальнікаў па трое хлопцаў і дзяўчат.

Каментары1

  • Віншую!
    08.07.2023
    Выдатныя хлопцы! З выбарам сапраўды праблема стае - глыбокія веды па фізіцы і матэматыцы - ці БДУ прыкладная матэматыка з інфарматыкай, але няма інжынерыі, ці БДУІР - але няма такой выдатнай матэматычнай тэорыі…У майго хлопца такая ж праблема з выбарам, яшчэ і хімія выдатна. Дзіцячы тэхнапарк таксама спрабавалі, усе роўна не вызначыліся - з міжпрадметнасцю слаба ўсе ў нас

Байпол назваў імёны магчымых забойцаў Андрэя Зельцэра. І заявіў, што сілавіка «Нірвану» застрэліў свой жа4

Байпол назваў імёны магчымых забойцаў Андрэя Зельцэра. І заявіў, што сілавіка «Нірвану» застрэліў свой жа

Усе навіны →
Усе навіны

У Вільні пройдзе акцыя ў падтрымку Васіля Верамейчыка5

У Беларусі з'явіўся новы вытворца аўтобусаў2

Блогер Шэры Кот, арыштаваны яшчэ да выбараў-2020, не выйдзе пасля сканчэння тэрміну2

СДПГ зноў вылучыць Олафа Шольца на пасаду канцлера Германіі4

Беларус стаў пераможцам конкурсу піяністаў у Іспаніі

Саджалі на кол, білі жалезным ключом па галаве. Жыццё, каханне і турэмныя здзекі з класіка белліта Кузьмы Чорнага7

У мінскай краме прадаюць пасылкі, якія згубіліся ў працэсе дастаўкі. Блогерцы папаўся вібратар20

Кошт біткойна пераадолеў мяжу 99 тысяч даляраў

У ЗША мужчына выклікаў паліцыю на дапамогу ад нападнікаў, а тая прыехала і застрэліла яго5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Байпол назваў імёны магчымых забойцаў Андрэя Зельцэра. І заявіў, што сілавіка «Нірвану» застрэліў свой жа4

Байпол назваў імёны магчымых забойцаў Андрэя Зельцэра. І заявіў, што сілавіка «Нірвану» застрэліў свой жа

Галоўнае
Усе навіны →