У матчы трэцяга раўнда яна сёння выйграла ў расіянкі Ганны Блінковай 6:2, 6:3.
У 1/8 фіналу Арына, другая ракетка свету, у панядзелак згуляе з расіянкай Кацярынай Аляксандравай (22-я ракетка свету).
Заўтра, 9 ліпеня, свой матч 1/8 фіналу правядзе Вікторыя Азаранка. Яна згуляе з украінкай Элінай Світолінай.
Эліна сказала перад матчам: «Гэта вялікі выклік, вядома. Для мяне гэта вялікая матывацыя. Па-першае, я думаю і пра сваю краіну. Так, з нецярпеннем чакаю гэтага выпрабавання».
У канцы красавіка Світоліна адмовілася паціснуць руку Аляксандры Сасновіч.
Каментары