У розных гарадах Еўропы адбыліся акцыі памяці Алеся Пушкіна ФОТЫ
Даведаўшыся сёння пра тое, што ў гродзенскай турме закатавалі яшчэ аднаго палітвязня, мастака Алеся Пушкіна, беларусы з розных гарадоў Еўропы выйшлі ўшанаваць яго памяць і выказаць свой пратэст. У большасці выпадкаў акцыі прайшлі каля дыпламатычных прадстаўніцтваў лукашэнкаўскага рэжыму.
Вільня, Літва
Берлін, Германія
Варшава, Польшча
Беласток, Польшча
Увечары ў сквер Вольнай Беларусі да беларускага консульства прыйшлі да паўсотні чалавек з партрэтамі мастака, іншых палітвязняў, бел-чырвона-белымі сцягамі. Памянулі Алеся Пушкіна хвілінай маўчання.
«Мы хочам паказаць, што ў нас вялікая злосць, што ў Беларусі забіваюць таленавітых людзей. Тысячы палітвязняў сядзяць за кратамі. Нядаўна ў нас тут была акцыя ў памяць па Вітольду Ашурку, а цяпер па Алесю Пушкіне. Рэжым робіць усё, каб беларускай нацыі не існавала. Нас катуюць у турмах, нашу мову знішчаюць, але беларусы жывуць і не здаюцца», — сказаў адзін з арганізатараў акцыі Ян Абадоўскі.
Абадоўскі адзначае, што беларусы ў эміграцыі — гэта голас беларусаў, якія застаюцца ў Беларусі, «якія, на жаль, не могуць выйсці, як мы тут, з пратэстам, бо трапяць за краты. Будзем змагацца за іх, пакуль не пераможам».
Выступоўцы казалі, што іх перапаўняе нянавісць да тых, хто забівае беларусаў. «Мы маем права на такія пачуцці. Маем права ненавідзець гэтых людзей: канваіраў, суддзяў», — прамаўляла адна з удзельніц акцыі.
Акцыя доўжылася гадзіну і прайшла без інцыдэнтаў. За парадкам сачылі паліцыянты.
Познань, Польшча
Кракаў, Польшча
Беларусы Кракава выйшлі ў цэнтр горада.
Алесь Пушкін: хто гэты геніяльны мастак і палітвязень, што згінуў у зняволенні
«А теперь давайте еще раз, на нормальном языке». Што адбывалася з Алесем Пушкіным за кратамі
Пушкіна прывезлі ў бальніцу непрытомным — «Радыё Свабода»
«Яго творчасць была ўвасабленнем нязломнага духу беларускага народа» — Ціханоўская пра Пушкіна
Каментары