На Падляшшы ў пятніцу пачынаецца трэці Фестываль абуджаных Тutaka
Фэст ладзіць аднайменная беластоцкая фундацыя на пляцоўцы, дзе з 1990 года праходзіла знакамітае «Басовішча», ва ўрочышчы Борык каля Гарадка Падляшскага ваяводства Польшчы, як піша Budzma.
Што чакае гасцей фэсту 14 і 15 ліпеня?
Усебеларускі пікнік — можна прыехаць з намётам, спыніцца ў маляўнічым лесе і адпачываць на возеры.
Музычны і тэатральны фестываль — 2 дні жывой музыкі ад вядомых беларускіх музыкаў на вялікай сцэне (лайнап будзе агучаны неўзабаве), спектаклі для дзяцей і дарослых.
Сямейны адпачынак — майстар-класы, чытанні, гульні, заняткі для ўсёй сям’і.
Бізнэс-канфэрэнцыя — дыскусія аб праблемах і магчымасцях рэлакаваных беларускіх бізнэсменаў і тых, хто хоча заняцца сваёй справай у Еўрасаюзе.
Кірмаш — беларускія сувеніры і мерч ад любімых і вядомых майстроў.
Выстава беларускіх ініцыятыў — магчымасць прэзентаваць сябе і наладзіць карысныя міжнародныя сувязі.
А яшчэ — гэта вольныя пляцоўкі для тых, хто жадае паказаць сябе, анлайн-трансляцыя на ўвесь свет, сустрэчы, знаёмствы, энергія і супольнасць!
Сустрэчы з беларускімі зоркамі:
Маргарытай Ляўчук, Крысцінай Дробыш, Маляванычам, Андрэем Саўчанкам, Кацяй Сныцінай і іншымі.
Адна з запланаваных падзей — сустрэча з Святланай Ціханоўскай.
Зайграюць:
- Дай Дарогу!
- НОЧЫ
- BOTANIC PROJECT
- Dzieciuki
- Uladzimir Puchač (J:MORS)
- Papa Bo Selektah
- Dlina Volny
- КРВАДЗІКІ
Поўная праграма двух дзён фэсту — тут.
«Фэст абуджаных Тutaka бачым такой прасторай, дзе можна даведацца, што новага адбываецца ў сучаснай беларускай культуры. Каб можна было гаварыць увогуле пра далучэнні да мастацтваў — да тэатру, літаратуры, да ўсяго», — так вызначыў мэты праекта кіраўнік фонду Павел Станкевіч у інтэрв’ю Budzma.org.
Нагадаем, зусім нядаўна прайшоў яшчэ адзін вядомы фэст ад фундацыі Тutaka — Soncahraj.
Каментары