Эканоміка1010

У Польшчы абавяжуць кіроўцаў-замежнікаў здаваць экзамен па польскай мове 

Улады Польшчы абавяжуць замежных кіроўцаў мець сертыфікат аб валоданні польскай мовай. Гэта закране і беларусаў, якіх шмат працуе ў гэтай сферы ў Польшчы.

Адпаведная папраўка ёсць у праекце закона аб унясенні змяненняў у шэраг законаў, як піша агенцтва «Прайм».

Згодна з папраўкай, якую хутка павінна разгледзець профільная камісія Сената Польшчы, кожны кіроўца, які выконвае аўтамабільныя перавозкі (пасажырскія, грузавыя, міжнародныя), павінен мець сертыфікат аб валоданні польскай мовай на ўзроўні як мінімум А2.

Па даных арганізацыі «Польскі транспарт і лагістыка», у польскіх кампаніях на міжнародных аўтамабільных грузавых перавозках занята каля 160 тысяч кіроўцаў — у асноўным з Украіны і Беларусі.

Экзамены на веданне польскай мовы прымае спецыяльная дзяржаўная камісія. Ад моманту запісу на экзамен да моманту атрымання сертыфіката звычайна праходзіць паўгода і больш.

Каментары10

  • Ахламон
    14.07.2023
    Labus Vegas, парады палякам будзеш даваць пасьля 100 км чэргі ў Брэсьце. Яны сваю зямлю адваявалі, адваюй сваю потым вучыць будзеш.
  • Праўдаруб
    14.07.2023
    Цікава, што кураць тыя, хто прыдумляе такія законы?
  • Labus Vegas
    14.07.2023
    Ахламон, з якога пераляку мне Брэсьце з чэргамі ў трасцы далося?
    Тыя кіроўцы працуюць не ў Польшчы. Якога ліха мусяць нечым быць забавязаныя?
    Але ж, як паляцам (кіроўцам) падабаецца ўвесь час быць аб’ектам жартаў дык няхай не крыўдуюць.
    Наконт зямлі - адваявалі ў 91-ым. Раю на тое зрабіць й беларусам.

Чаму так рэзка даражэе даляр і чаго чакаць у бліжэйшай будучыні? Спыталі ў эксперта2

Чаму так рэзка даражэе даляр і чаго чакаць у бліжэйшай будучыні? Спыталі ў эксперта

Усе навіны →
Усе навіны

У Беластоку выклікалі «на паядынак» і збілі да страты прытомнасці 16-гадовага беларуса4

Тры новыя станцыі метро адкрыюць у Мінску да канца года

Аўстрыя лёгка замяніла расійскі газ энергіяй ветру

Прэмію Гедройця сёлета атрымаў Валянцін Акудовіч2

Канадскі прафесар заклікаў беларусаў да выключнай стрыманасці ў пытанні дыстанцыявання ад Расіі25

У Ізраілі ўхвалілі пагадненне аб спыненні вайны з «Хезбалой»3

Рэжысёр Сяргей Лазніца расказаў, як ствараўся фільм «У тумане» і чаму яго цэнзураваў Мінкульт1

Новы кампактны апрасняльнік не дасць загінуць ад смагі ў моры2

«Нават яго прыхільнікі зразумелі, што жыць як раней ужо не атрымаецца». Беларусы расказалі пра атмасферу ў краіне напярэдадні выбараў10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаму так рэзка даражэе даляр і чаго чакаць у бліжэйшай будучыні? Спыталі ў эксперта2

Чаму так рэзка даражэе даляр і чаго чакаць у бліжэйшай будучыні? Спыталі ў эксперта

Галоўнае
Усе навіны →