Грамадства1212

Нунцый Антэ Ёзіч правёў інаўгурацыю Апостальскай адміністратуры для грэка-католікаў у Беларусі

15 ліпеня Боская літургія з удзелам апостальскага нунцыя адбылася з гэтай нагоды ў храме душпастарскага цэнтра Праведнага Язэпа ў Мінску, паведамляюць «Ватыканскія навіны». 

Антэ Ёзіч. Фота: Catholic.by

Такім чынам распачалася афіцыйная дзейнасць Апостальскай адміністратуры, створанай Папам Францішкам 30 сакавіка 2023 года.

Апостальская адміністратура прыраўноўваецца па статусе да дыяцэзіі, што, у сваю чаргу, прадугледжвае заснаванне іерархіі і пасвячэнне ў біскупскі сан апостальскага адміністратара (сёння ім з'яўляецца Сяргей Гаек), чаго грэка-католікі ў Беларусі не мелі з канца вайны.

Нагадаем, што БПЦ Маскоўскага патрыярхата абурылася дзейнасцю грэка-католікаў у Беларусі і прасіла пасланніка Папы, былога апостальскага нунцыя ў Беларусі Клаўдыа Гуджэроці абмежаваць іх дзейнасць у Беларусі.

***

Па стане на пачатак 2020-х у Беларусі дзейнічае 14 парафій, у тым ліку чатыры ў Мінску, колькасць вернікаў складае некалькі тысяч. 

Уніяцкая (грэка-каталіцкая) царква, створаная ў выніку Берасцейскай уніі 1596 года, існавала на тэрыторыі цяперашняй Рэспублікі Беларусь да ліквідацыі яе царскімі ўладамі ў 1839 годзе. На тэрыторыі Падляшша ўніяцтва пратрымалася да 1876 года.

У XVIII i XIX стагоддзях уніятамі была абсалютная большасць беларусаў. Уніяцтва мела шанцы стаць нацыянальнай царквой, бо вылучала беларусаў і ад палякаў, і ад расейцаў.

Адроджаная грэка-каталіцкая царква ў секулярызаванай постсавецкай Беларусі не стала масавай.

Афіцыйнае праваслаўе засталося пад кантролем Масквы, а за апошні час ператварылася ў ідэалагічную структуру дыктатуры, тады як каталікі, пратэстанты і грэка-католікі захоўваюць незалежнасць ад дзяржавы.

Каментары12

  • No
    15.07.2023
    Нунцыята,тыповы бедарус. Сядзіць пад лаўкай і палохаецца усяго.
    Цьфу!
  • Нунцыята
    15.07.2023
    No, грэка-католікі самі ў шоку, што іх кідаюць на перадавую! Яны нават батальён ледзь збяруць! 
  • Дональд
    15.07.2023
    Нунцыята - не зусім дакладная цытата.

    Язэп Сталін пытаў «А сколько дивизий у папы Римского?»

У планах Расіі — падзяліць Украіну на тры часткі. Вось карта з сакрэтнага расійскага дакумента

У планах Расіі — падзяліць Украіну на тры часткі. Вось карта з сакрэтнага расійскага дакумента

Усе навіны →
Усе навіны

Як Расія наймае крымінальнікаў для выканання спецаперацый на Захадзе1

У Вялікабрытаніі зафіксавалі палёты неапазнаных дронаў над вайсковымі базамі, якія выкарыстоўваюць ЗША1

Знойдзены самы ўдачлівы рыбак Беларусі: за гадзіну ён вылавіў у Мінску дзве 18-кілаграмовыя рыбіны

Расійская армія пачала штурм Вялікай Навасёлкі. Яе захоп будзе мець велізарнае значэнне2

Пасол Украіны ў Турцыі расказаў, як Эрдаган выратаваў ад расійскага захопу Адэсу і Мікалаеў1

У Купалаўскім тэатры адбылася першая прэм'ера сезона. Гэта трагікамедыя Дастаеўскага з Няфёдавай у галоўнай ролі21

«Сто працэнтаў Беларусь». У Магілёве заўважылі ката, які ведае правілы дарожнага руху ВІДЭА1

Памёр віцебскі мастак Аляксандр Слепаў

«Вось за гэта вас, хачэй, і ненавідзяць!» Комік Мірзалізадэ расказаў, ці можна лічыць беларусаў талерантнымі21

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У планах Расіі — падзяліць Украіну на тры часткі. Вось карта з сакрэтнага расійскага дакумента

У планах Расіі — падзяліць Украіну на тры часткі. Вось карта з сакрэтнага расійскага дакумента

Галоўнае
Усе навіны →