ААТ «Брэсцкі мясакамбінат» паведаміў у інстаграме пра выпуск навінкі пад назвай «Варварыны варэнікі». Сярод элементаў начынкі тут ёсць такі незвычайны элемент, як какосавая стружка.
Акрамя таго, у складзе прадукта яшчэ фігуруюць тварог, рыкота і цёрты белы шакалад.
Вытворца запэўнівае, што гэта найпрыемнейшы рамантычны дэсерт з неверагодна далікатнай кансістэнцыяй.
Каментары