Мяцежнікі пасля перавароту прыгразілі забіць Базума, калі іншыя краіны паспрабуюць ажыццявіць інтэрвенцыю.
Нігерскі прэзідэнт Махамед Базум будзе пераследавацца ў судовым парадку за дзяржаўную здраду і падрыў бяспекі краіны, заявіў прадстаўнік Нацыянальнай рады па абароне Радзімы палкоўнік Амаду Абдрамане, піша РБК са спасылкай на France24.
«Урад Нігера сабраў <…> доказы для судовага пераследу зрынутага прэзідэнта і яго мясцовых і замежных саўдзельнікаў перад кампетэнтнымі нацыянальнымі і міжнароднымі органамі за дзяржаўную здраду і падрыў унутранай і знешняй бяспекі Нігера», — сказаў палкоўнік.
Раней ён казаў, што пераварот звязаны з «пагаршэннем сітуацыі ў галіне бяспекі і дрэнным эканамічным і сацыяльным кіраваннем».
Мяцежнікі пасля перавароту прыгразілі забіць Базума, калі іншыя краіны паспрабуюць ажыццявіць інтэрвенцыю.
Як распавядаў амбасадар Нігерыі ў ЗША Мамаду Кіары Ліман-Тынгуіры, зрынутаму прэзідэнту не прыносяць прадуктаў і не забяспечваюць яго электрычнасцю і газам для гатавання ежы, ён утрымліваецца ў неасветленым падвале сваёй рэзідэнцыі.
«План кіраўніка хунты палягае ў тым, каб замарыць яго голадам», — адзначыў дыпламат.
Каментары